Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 05 жніўня 1999 г.


Алесь Лазоўскі, Менск

Больш за тыдзень дэкрэт аб умацаваньні працоўнай выканаўчай дысцыпліны застаецца пад увагаю дзяржаўнае тэлевізыі. І калі на пачатку яна давала выключна ўхвальныя меркаваньні рабочых, апошнім часам пайшлі й крытычныя.

Не знаходзячы адказу на канкрэтныя пытаньні ўзгаданым нарматыўным акце рамачнага характэру, тыя непакояцца. Ці немагчыма будзе наймальніку пасьля заканчэньня дзеяньняў кантракту не падаўжаць яго з наёмным работнікам. Іншымі словымі, баспадстаўна звольніць яго. Ці так яно на самой справе, я вырашыў пацікавіцца у міністэрстве працы.

Паводле дэкрэту ўраду быў дадзены тыдзень для зацьвярджэньня прыкладнай формы кантракту наймальніка з наёмным работнікам. Дэкрэт увайшоў у моц 26 ліпеня, але да гэтага часу ў друку не зьявілася ўрадавая пастанова з адпаведным узорам.

У юрыдычнам аддзеле міністэрства працы мне паведамілі, што гэтая ўзорная форма ўжо падрыхтаваная. Яе адрозьненьні ад існуючых формаў у тым, што новая ўтрымлівае пералік правоў і абавязкаў абодвух бакоў. Раней жа мелася на ўвазе, што гэтыя правы й абавязкі прысутнічаюць у працоўным заканадаўстве — таму не было патрэбы іх перапісваць. Зараз іх у прыкладную форму ўключылі. Мэта — маўляў, рабочы пад час падпісаньня кантракту прачытае.

На пытанне: ці ёсьць у прапанаваным узору кантракту нейкія новыя правы й абавязкі бакоў, якіх няма ў працоўным заканадаўстве, загадчыца юрыдычным аддзелам міністэрства працы Валянціна Маслоўская адказала адмоўна: правы й абавязкі прадубляваныя, да іх проста даданыя нормы прэзыдэнцкага дэкрэту. Кшталту дадатковых дзёнаў адпачынку або падвышэньня тарыфнае стаўкі ці зьмяншэньне памеру прэміі. Даданыя і дадатковыя прычыны для спыненьня кантракту ў адрозьненьне ад мінулага, калі такімі былі дзьве: заканчэньня тэрміну кантракту або падстава, прадугледжаная заканадаўствам. За наймальнікам замацаванае права пазбаўляць наёмнага работніка (цалкам або часткова) прэміі.

Пералік абавязкаў мае спасыл на службовыя абавязкі наёмнага работніка, якія дадаюцца да кантракту або на службовую інструкцыю. У прыкладнай форме кантракту падрабязна адзначаны час адпачынку — штодзёнага, штогадовага, у дні дзяржаўных сьвятаў, сьвяточных дзёнаў. Канкрэтна вызначаныя і даты выплаты заробку.

(карэспандэнт: ) "Ці будзе форма кантракту аднолькавай для рабочага і дырэктара прыдрыемства?"

(Маслоўская: ) "Форма кантракту аднолькавая і для падначаленага, і для начальніка. Кіраўнік таксама наёмны работнік, але мяркуецца, што зацьвярджэньнем гэтага ўзору будуць унесеныя зьмены ва ўзор дамовы, якую заключаюць з асобнымі катэгорыямі работнікаў і, у тым ліку, з кіраўнікамі прадрыемству".

І да балючага пытаньня пралангацыі кантракту пасьля заканчэньня тэрміну ягонага дзеяньня. На гэта ўзор, падрыхтаваны міністэрствам працы, сведчыць –

(Маслоўская: ) "Гэта права наймальніка, але тое права й наёмнага работніка – адмовіцца ад працягу кантракту з наймальнікам".

Такім чынам, для звальненьня работніка не будзе патрэбна а ні якай аб'ектыўнай прычыны — што можа стаць добрай падставаю для перасьледу па ідэялягічных матывах. Падобна, што такая норма будзе й ва ўрадавай пастанове, што сьцьвярджае ўзор кантракту.

Дэпутаты "нацыянальнага сходу", выказваючыся паводле дэкрэту, падкрэсьліваюць: яго, як дзейны нарматыўны акт, не патрэбна болей абмяркоўваць, яго трэба выконваць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG