"Славянскі базар" у Віцебску праходзіў у вельмі складанай атмасфэры. Напружанасьць у горадзе адмоўна ўзьдзейнічае на гарадзкія ўлады мясцовыя міліцыянты на ўсялякі выпадак затрымліваюць усіх, хто па іхных меркаваньнях выяўляе хоць нейкую апазыцыйнасьць. Так, былі дастаўленыя ў пастарунак журналісты "Народнага Слова" Сяржук Кавалеўскі і "Віцебскага Кур'еру" Аляксандар Букшанскі. Справа ў тым, што ў Сяржука ў рукох быў нумар злашчаснага дайджэсту "Свабоднае Слова", за які ўжо пацярпела пяць чалавек. І журналісты былі вымушаныя даваць тлумачэньні чаму насілі з сабою гэтае выданьне. Як сказаў спадар Букшанскі ён упершыню адчуў сябе палітычным чалавекам. Міліцыянтаў можна зразумець, бо ім даводзіцца ўвесь час быць пільнымі то здымаць вывешаны нацыянальны сьцяг, то зафарбовываць шматлікія графіці, што, дарэчы, яны робяць ня вельмі "адказна". Так, у вялізным надпісе на ўзьбярэжжы Дзьвіны "Лука СТОП. 20.07.99 Finita" замалявалі толькі першыя чатыры літары й лічбы "20" і "99". А ўчора суполка БНФ правяла каля помніка паэту Аляксандру Пушкіну несанкцыянаваны пікет, на якім распаўсюджваліся ўлёткі ў абарону ягонага вядомага беларускага цёзкі мастака Алеся Пушкіна. Асноўная ідэя пікету "творцу нельга судзіць за творчасьць". Галаўны боль прынесла міліцыянтам і акцыя віцебскае моладзі, якая добра аздобіла "Сьвята гораду". Плынь Заходняе Дзьвіны пранесла дзесяткі бел-чырвона-белых сьцяжкоў, прыбіваючы іх да берагоў. А над цэнтрам сьвята ад самога амфітэатру непасрэдна з тысячнага натоўпу ўчора ўвечары а палове на дзевятую гадзіну на паветраных шарах колераў нацыянальнае сымболікі ўзьвіўся ў неба гістарычны беларускі сьцяг.

Самае папулярнае
1