21 ліпеня ў кіраўніцтве Вярхоўнага Савету Беларусі ХІІІ скліканьня зьявіліся новыя людзі. Ніхто б не паверыў, што апазыцыйныя дэпутаты змогуць сабрацца на свой сход літаральна побач з рэзыдэнцыяй Аляксандра Лукашэнкі. Але гэта было сапраўды так. Дэпутаты Вярхоўнага Савету правялі паседжаньне па вуліцы Карла Маркса ў будынку былой вышэйшай партыйнай школы, дзе, дарэчы, у свой час выкладаў сьпікер Шарэцкі, і дзе цяпер вучацца студэнты Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Сход пачаўся з кадравых пытаньняў. І як ні дзіўна, але толькі сяньня дэпутаты вызвалілі з пасады намесьніка старшыні Вярхоўнага Савету Юрыя Малумава, выключылі з Прэзыдыюму Ўладзімера Канаплёва й Васіля Саковіча, якія перайшлі на бок уладаў яшчэ адразу пасьля так званага "лістападаўскага рэфэрэндуму" 1996 году. Разьвіталіся й з Васілём Новікавым, які фактычна зрадзіў сваім калегам год таму, а займаў пасаду першага намесьніка старшыні Вярхоўнага Савету. Новым першым намесьнікам быў абраны Віктар Ганчар, хаця трэба адзначыць, што супраць ягонае кандыдатуры рашуча выступіла Вольга Абрамава, якая абвінаваціла Ганчара ў беспрынцыповасьці, і заўважыла, што ўсе справы, за якія ён калісьці браўся, скончыліся няўдала. Намесьнікам старшыні Вярхоўнага Савету абраны Генадзь Цярэня з фракцыі "Грамадзянскае дзеяньне", а лідэр гэтае фракцыі, Станіслаў Багданкевіч, стаў сябрам Прэзыдыюму. Пасьля гэтага было меркаваньне, што Вярхоўны Савет або прыме пастанову аб пераходзе паўнамоцтваў кіраўніка дзяржавы часова да старшыні Вярхоўнага Савету, або хаця б возьме да ўвагі адпаведную заяву Сямёна Шарэцкага. Аднак, ні першага, ні другога не адбылося. Віктар Ганчар ужо ў якасьці правай рукі Шарэцкага раптам узьняў пытаньне пра тое, што Вярхоўны Савет і сяньня ня ведае свайго поўнага складу, паколькі дэ-юрэ ў яго ўваходзяць і тыя дэпутаты, якія застаюцца вернымі Канстытуцыі 1994 году, і тыя, хто працуе ў так званай "палаце прадстаўнікоў", і тыя, хто ўвогуле ігнаруе свае дэпутацкія абавязкі. У зьвязку з гэтым абралі мандатную камісыю на чале са спадаром Грыбам, якая мусіць дакласьці вынікі сваёй працы сходу. У кароткім інтэрвію нашаму радыё Мечыслаў Грыб заявіў, што ўлічваючы летнія вакацыі, на гэта спатрэбіцца тыдні тры, а можа, і месяц. Пасьля стварэньня мандатнае камісыі сэсыя была перарваная як было аб'яўлена на нявызначаны час, а фактычна да падрыхтоўкі справаздачы камісыі Грыба. Узьнікае законнае пытаньне чаму не была аформленая перадача ўлады ад Лукашэнкі да Шарэцкага. Па-першае, высьвятлілася, што гэтая працэдура ў Канстытуцыі 1994 году ўвогуле не прапісаная, і ніхто ня ведае, як правільна гэта зрабіць. Сёньня я размаўляў зь некалькімі мабыць, сем ці восем юрыстаў і ўсе разгубленыя. У свой час, калі стваралася Канстытуцыя, мабыць ніхто проста не думаў, што можа паўстаць такая калізыя. Адзін юрыст паціскае плячыма, другі кажа магчыма, што можна проста абвесьціць, трэці а можа, трэба зацьвердзіць пастановаю. Па-другое, пасьля шматлікіх размоваў з рознымі дэпутатамі ў мяне склалася ўражаньне, што тайм-аўт, які нечакана атрымаўся, выгодны для Шарэцкага. Падобна на тое, што ён яшчэ ня ведае, як лепей абвесьціць пра сваё выкананьне функцыяў выконваючага абавязкі прэзыдэнта. Таму яму патрэбныя новыя кансультацыі, а значыць і дадатковы час. Таму й узьнікла, як кажуць, з падачы Віктара Ганчара ідэя тайм-аўта. А галоўным пераможцам стаў сёньня, безумоўна, Ганчар. Калі нешта здарыцца з Шарэцкім менавіта ён возьме на сябе ўсе ягоныя функцыі.

Самае папулярнае
1