Даце 20 ліпеня й беларускаму кантэксту прысьвечаныя шматлікія матар'ялы польскае прэсы. "Газэта Выборча" на першай старонцы надрукавала артыкул "Аляксандар Самазванец" з аналізам пэрспэктываў беларускага цяперашняга прэзыдэнта й апазыцыі. Галоўны рэдактар Адам Міхнік побач з артыкулам выступіў з адмысловым зваротам- камэнтаром "Наша Realpolitik". НАША REALPOLITIK Напэўна, у жыцьці Беларусі нічога ня зьменіцца. Лукашэнка ўжо шмат разоў дэманстраваў, што не зьбіраецца гуляць у праўную дзяржаву, так што чарговае бяспраўе грамадзянаў Беларусі ня зьдзівіць. Але для грамадзкае думкі ў Эўропе, якая ня так даўно яскрава падцьвердзіла сваю адданасьць прынцыпам правоў чалавека й праўнае дзяржавы, гэтая дата мае значэньне. Ад заўтрашняга дню Лукашэнка становіцца ўзурпатарам. Міжнародныя дачыненьні падпарадкоўваюцца прынцыпам г.зв. Realpolitik "рэальнае палітыкі", да якіх толькі зрэдку дамешваецца клопат аб маральных каштоўнасьцях. Таму ўрады у тым ліку й польскі будуць напэўна падтрымваць нейкія дачыненьні з Лукашэнкам. Аднак мы, людзі "Gazety Wyborczej", якія абапіраюцца на традыцыі дэмакратычнае апазыцыі, што перамагла дыктатуру, вызнаем іншую "рэальную палітыку" праўды й свабоды. Вось жа ў імя гэтай "рэальнай палітыкі" мы выказваем словы салідарнасьці зь беларускай апазыцыяй. І нагадваем вы маеце ў Польшчы сяброў.

Самае папулярнае
1