Кадравыя пытаньні, якія выцякаюць з артыкула 105 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 году, будуць разгледжаныя на паседжаньні Вярхоўнага Савету Беларусі ХІІІ скліканьня ў сераду 21 ліпеня. Вядома, што сярод дэпутатаў пакуль няма адзінае думкі наконт таго, дзе праводзіць сэсыю. Адныя выступаюць за тое, каб, як і раней, усё даверыць Прэзыдыюму. Некаторыя, больш радыкальныя народныя абраньнікі, як, прыкладам, Вячаслаў Герасіменка, яшчэ на мінулым паседжаньні прапаноўвалі сабрацца ўсім ля будынку Дому ўраду й патрабаваць ад улады залю, у якой раней праходзілі паседжаньні Вярхоўнага Савету, і дзе цяпер працуе так званая "палата прадстаўнікоў". Ёсьцека й трэці варыянт, аўтарства якога прыпісваюць Віктару Ганчару правесьці сэсыю ў Расейскай Фэдэрацыі. Прыкладам, у Смаленску або ў Маскве. Як вядома, Цэнтральная камісыя па выбарах прэзыдэнта, прызначаная дэпутатамі Вярхоўнага Савету, вынесла свой вэрдыкт выбары прызнаныя несапраўднымі. А асноўны закон нашае краіны не прадугледжвае іншае працэдуры працягу паўнамоцтваў прэзыдэнта акрамя як праз выбары. Таму, пачынаючы з нуля гадзінаў 21 ліпеня паўнамоцтвы Аляксандра Лукашэнкі лічацца скончанымі. У сувязі з немагчымасьцю далейшага выкананьня ім сваіх абавязкаў паўнамоцтвы кіраўніка дзяржавы пераходзяць да Старшыні Вярхоўнага Савету ХІІІ скліканьня. Што й хочуць заканадаўча аформіць 21 ліпеня дэпутаты. А пакуль Сямён Шарэцкі, іншыя сябры Прэзыдыюму робяць пэўныя захады, каб сабраць на паседжаньне 21 ліпеня як мага больш дэпутатаў. На апошнім паседжаньні іх было 39. У гэты сьпіс не ўвайшоў Станіслаў Шушкевіч, які знаходзіўся ў залі літаральна 10 хвілінаў, пасьля чаго тэрмінова паехаў у аэрапорт, адкуль ён выляцеў у Злучаныя Штаты Амэрыкі дзеля ўдзелу ў буйной міжнароднай канфэрэнцыі. Але на паседжаньне 21 ліпеня Шушкевіч мусіць вярнуцца. Яшчэ два дэпутаты 15 ліпеня хварэлі, пра што яны й паведамілі своечасова ў сакратарыят сэсыі. Чым бліжэй 21 ліпеня, тым больш усялякіх чутак. Прыкладам, пра тое, што Старшыня Вярхоўнага Савету Сямён Шарэцкі быццам бы прасіў палітычны прытулак у кансультатыўна-назіральнай групы АБСЭ ў Менску. Намесьнік кіраўніка гэтае групы спадар Кляйнэр на нашае пытаньне адказаў, што да яго з такой просьбаю Шарэцкі не зьвяртаўся. Самаго Старшыню знайсьці ня проста, паколькі ён, паводле спадарыні Сьвяцкай, вельмі заняты падрыхтоўкаю сэсыі. Але ад ягонага ймя Валянціна Сьвяцкая заявіла усе паведамленьні пра тое, што Шарэцкі быццам бы прасіў дзесьці палітычны прытулак хлусьня. Такога не было й ня будзе запэўніла кіраўнік сакратарыяту Вярхоўнага Савету.

Самае папулярнае
1