Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 15 ліпеня 1999 г.


Юрась Карманаў, Менск

Прэзыдэнцкая адміністрацыя ўжо не ігнаруе статус 20 ліпеня. Прэзыдэнцкія чыноўнікі раптоўна пачалі даводзіць свае інтэрпрэтацыі Асноўнага закону. Зь іх тлумачэньняў вынікае, што 20 ліпеня на легітымнасьць Аляксандра Лукашэнкі не паўплывае ніяк.

Начальнік галоўнага дзяржаўна-прававога ўпраўленьня адміністрацыі прэзыдэнта Аляксандар Пласкавіцкі на сёняшняй прэсавай канфэрэнцыі заявіў:

(Пласкавіцкі: ) "Гавораць, што паколькі тэрмін паўнамоцтваў пяцігадовы, дык ён выцякае 20 ліпеня. Тут відавочная памылка. Па-першае, у дзеючай Канстытуцыі рэдакцыі 1996 году засталася тая ж самая норма, якая была ў рэдакцыі 1994 году. І гэтая норма ў 83-м артыкуле гучыць наступным чынам: "З моманту прынясеньня прысягі абраным прэзыдэнтам паўнамоцтвы папярэдняга прэзыдэнта спыняюцца". Новага ж прэзыдэнта мы не абралі, а значыць, паўнамоцтвы цяперашняга кіраўніка дзяржавы працягваюцца. Гэтая норма была ў першай рэдакцыі, і гэтая ж норма застаецца ў апошняй рэдакцыі. Ня ведаю, якім чынам у абарот, у ідэялёгію была запушчаная вось гэтая лэгенда, што прэзыдэнцкія паўнамоцтвы выцякаюць 20 ліпеня".

Цікава, што Пласкавіцкі ня выключыў унясеньня зьменаў у Канстытуцыю праз рэфэрэндум, але толькі ў сувязі з магчымым аб'яднаньнем Беларусі і Расеі.

Апазыцыя ж ня можа разьлічваць ні на якія зьмены ў Канстытуцыю пад ціскам АБСЭ і заходніх структураў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG