Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 13 ліпеня 1999 г.


Алег Жукоўскі, Віцебск

Былому старшыні камісіі Чыгуначнага раёну Віцебска ў справе выбараў прэзыдэнта Васілю Ігнаценку прыйшла позва са сьледчага аддзелу абласнога упраўленьня ўнутраных справаў.

З'явіўшыся ў адзьдзел, Васіль даведаўся, што на яго заведзеная крымінальная справа па парушэньні Закону аб выбарах.

Нагадаем нашым слухачам, што ноччу 13 траўня ягоную машыну супрацоўнікі КГБ і міліцыянты "вялі" ад офісу "Цэнтру праблемаў самакіраваньня і няўрадавых арганізацыяў" і заблякавалі ў двары дома, куды ён падвозіў знаёмага.

У аўтамабілі зрабілі ператрус у прысутнасьці дзвюх маладых жанчынаў, якіх зь цяжкасьцю адшукалі на начных вуліцах горада дзеля выконваньня роляў "панятых". Былі канфіскаваныя некалькі сотняў бюлетэняў для галасаваньня, дакумэнты ў справе выбараў ды іншыя выбарчыя паперы. Але самае каштоўнае ён пасьпеў схаваць.

Пасьля допыту ў РАУС справу накіравалі ў суд, які вынес спадару Ігнаценку папярэджаньне. Але праз некалькі дзён суд, па загаду вышэйшых інстанцыяў, зьмяніў пакараньне на штраф. Гэта таксама не задаволела ўлады, і зараз, ужо пад ціскам Менску, распачалася крымінальная справа.

На пытаньні, якія выклікалі зацікаўленасьць сьледчага – дзе і за чый кошт вырабляліся бюлетэні ды іншыя выбарчыя дакумэнты, куды і каму накіроўваліся, як распаўсэджваліся, і гэтак далей, — Васіль, як заўсёды, адказваць адмовіўся. Сам жа ён лічыць, што гэта – спроба запалохаць найбольш актыўных людзей напярэдадні 20 ліпеня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG