Сёньня карэспандэнт радыё "Свабода" атрымаў праект "Дамовы аб стварэньні саюзнай дзяржавы". На першай старонцы гэтага дакумэнту напісана: "Праект ад 22 чэрвеня 1999 года". Ягоны назоў - "Дамова аб стварэньні саюзнай дзяржавы". Побач тлумачэньне "Тэкст дамовы аб стварэньні саюзнай дзяржавы ад 21 траўня 1999 г. у асноўным ухвалены прэзыдэнтамі дзяржаваў-удзельніцаў" надрукаваны чорным шрыфтам, курсівам адзначаныя папраўкі Рады парлямэнцкага саюзу Беларусі і Расеі. Дамова складаецца з васьмі разьдзелаў - ад мэтаў і прынцыпаў саюзнай дзяржавы да заключных палажэньняў. Усяго ў дакумэнце 67 артыкулаў. На апошняй, 34 старонцы, стаяць подпісы намесьніка старшыні Дзярждумы Расеі і кіраўніка камісіі ў міжнародных справах і сувязях з СНД так званай "палаты прадстаўнікоў нацыянальнага сходу" Беларусі. Адразу адзначаецца, што "Расейская Фэдэрацыя і Рэспубліка Беларусь ствараюць саюзную дзяржаву, якая ўвасабляе новы этап у працэсе яднаньня дзвюх краінаў у дэмакратычную прававую дзяржаву". У артыкуле 20, пункт 1, гаворыцца пра тое, што грамадзяне дзяржаваў-удзельніцаў з'яўляюцца адначасна і грамадзянамі саюзнай дзяржавы. У гэтым жа артыкуле надзвычай важным з'яўляецца і пункт 7: "Грамадзяне саюзнай дзяржавы маюць права абірацца і быць абранымі ў ворганы саюзнай дзяржавы, а таксама быць прызначанымі на любыя пасады ў ворганах саюзнай дзяржавы, і галіновых і функцыянальных ворганах саюзнай дзяржавы". Артыкул 4 пад назовам "Ворганы саюзнай дзяржавы" прадугледжвае стварэньне вышэйшай Дзяржаўнай рады, парлямэнту саюзнай дзяржавы, рады міністраў, суду саюзнай дзяржавы, і дадаткова, па прапанове парлямэнтарыяў, падліковай палаты. У склад цяперашняй вышэйшай Дзяржаўнай рады прапануецца дадаць пасады старшыні рады міністраў і кіраўнікоў палатаў парлямэнтаў саюзнай дзяржавы. Дарэчы, парлямэнт гэты, згодна з артыкулам 31, будзе складацца з дзвюх палатаў: палаты саюзу і палаты прадстаўнікоў. Прычым у вышэйшую палату саюзу будуць дэлегаваныя, а не абраныя па 36 дэпутатаў ад парлямэнтаў Расейскай Фэдэрацыі і Беларусі. А вось у палату прадстаўнікоў хочуць абіраць насельніцтвам: 75 дэпутатаў ад Расейскай Фэдэрацыі і 28 ад Беларусі. Што тычыцца саюзнага ўраду, дык тут схэма выглядае наступным чынам: старшыня рады міністраў, дзяржсакратар (ён жа намесьнік старшыні), а таксама кіраўнікі ўрадаў Беларусі і Расеі, міністры замежных справаў, эканомікі і фінансаў гэтых краінаў, плюс кіраўнікі галіновых і функцыянальных ворганаў кіраваньня саюзнай дзяржавы. Адзначана таксама, што саюзная дзяржава будзе мець свае герб, сьцяг, гімн і іншыя дзяржаўныя атрыбуты. Афіцыйнымі мовамі зьяўляюцца дзяржаўныя мовы краінаў-удзельніцаў. А ў якасьці рабочай мовы выкарыстоўвацца будзе расейская.

Самае папулярнае
1