Рыгор Барадулін На 19 Чэрвеня Ратай, бацькам тваім зямны паклон,
Што ўзгадавалі сына Беларусі,
Усім тваім крыўдзіцелям — праклён,
Хто не з табой — той з д'яблам у хаўрусе. Са дна вазёраў памяці званы
Зьвіняць, каб разбудзіць былую славу.
Бог выбавіў цябе з вагню вайны,
Каб ты штодня змагаўся за дзяржаву. Дзяржава беларуская ў вяках
закратаваная балючым крацьцем.
Насіць бы кожны сказ твой на руках —
А мы цябе, як скарб, бяздумна трацім. Хай ходзіць на шалёнай галаве
Лапцюжнік, што дарос да чаравікаў.
Ёсьць беларусы, Беларусь жыве,
Пакуль жыве у кожным сэрцы Быкаў!