Сёньня "Малады фронт" абвесьціў, што 20 ліпеня - тэрмін сканчэньня прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў Лукашэнкі - павінна закончыцца акцыяй "Гэта - фініш!". "20 ліпеня - гэта фініш для ўсіх нас" - заявіў на сёняшняй прэсавай канфэрэнцыі лідар "Маладога фронту" Павал Севярынец, які лічыць, што 21 ліпеня распачынаецца новы этап як для афіцыйнай беларускай улады, якая губляе сваю легітымнасьць, так і для апазыцыі, якая павінная выпрацаваць новую тактыку "малых справаў". "Малады фронт" вырашыў сустрэць сімвалічную дату 20 ліпеня давядзеньнем сытуацыі да абсурду. Маладафронтаўцы аб'явілі доўгатэрміновую акцыю, кульмінацыяй якой стане тэатралізаванае абраньне "свайго прэзыдэнта" 23 чэрвеня на адмысловым "нкурсе прыгажосьці". У акцыі бярэ ўдзел асацыяцыя маладых прадпрымальнікаў. Прадстаўніца "Маладога фронту" Натальля Маковік паведаміла: (Маковік: ) "Бачыць сваім прэзыдэнтам спадара Лукашэнку ня хочам, я маю на ўвазе моладзь. Вось таму і вырашылі самі сабе выбраць прэзыдэнта, і таму самі правядзем "Вабары-99". Ш пакажам, нарэшце, дарослым, як гэта трэба рабіць, зробім гэткую невялічкую рэпетыцыю. Гэта робіцца дзеля таго, каб не было ніякіх зьдзекаў, што камусьці прэзыдэнт не падаебаецца, тое ды сёе. Мы зробім усё вельмі дэмакратычна. Мы будзем ацэньваць нашых кандыдатаў ня толькі па палітычных праграмах, абяцаньнях і гэтак далей, а таксама і па зьнешнім выглядзе. Ўсім усё будзе падабацца. І на гэтых выбарах дазваляецца рабіць усё. Вы можаце падкупаць ЦВК, можаце шантажаваць, пісаць кампраматы, складаць штосьці яшчэ, электарат улагоджваць рознымі абяцаньнямі. Можна рабіць усё, што заўгодна, і дзеля гэтага адмыслова існуюць некалькі тураў, дзе можна паказаць сабе з розных бакоў, і стаць прэзыдэнтам сапраўды даецца вялікая магчымасьць". Дарэчы, сама спадарыня Маковік пажадала вылучыцца ў кандыдаты пасьля "фінішу" Лукашэнкі. У межах акцыі "Гэта - фініш!" ужо адбылося некалькі акцыяў "Маладога фронту" - прабег, футбольны турнір паміж васьму камандамі, у якім пакуль лідарам з'яўляецца газэта "Рабочы". У суботу адбудзецца шахматны турнір. У пачатку ліпеня - акцыя "Партызанскі турызм". А заўтра, у 19.30 у сядзібе БНФ адбудзецца таксама сымбалічная акцыя "Бура ў балоце", пад час якой разгорнецца барацьба паміж "НАТАўскімі бамбавікамі" і "беларускімі сіламі супрацьпавветранай абароны", як і абяцаў прэзыдэнт Лукашэнка. Калі сытуацыя пасьля 20 ліпеня не памяняецца, дык гэты сцэнар падзеяў, на думку Паўла Севярынца, набывае верагоднасьць.

Самае папулярнае
1