Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 14 чэрвеня 1999 г.


Алена Радкевіч, Прага

Што новага ў справе былога міністра Юрыя Захаранкі? Карэспандэнт "Свабоды" патэлефанавала ягонай жонцы Вользе.

(Вольга Захаранка: ) "Маўчаньне абсалютнае з боку прэзыдэнта. Да яго ж зьвярталася ўся апазыцыя - "Адкажыце, у вас ён ці не". Маўчаньне - ні "так", ні "не". Па тэлебачаньні я кожны дзень ужо (я, як гаворыцца, узяла сабе ў рукі, у мяне прайшоў першы шок балявы, і ўключаю тэлевізар, а раней зусім не магла яго глядзець) - нічога. Як быццам бы кот зьнік альбо сабака. Маўчаньне.

(Карэснандэнт: ) А крымінальная справа ўзбуджаная?

(Вольга Захаранка: ) "Так, па маім патрабаваньні. Але справа ў тым, што яны навогул нічым не займаюцца. Займаюцца ягоныя паплечнікі - Барадач, яшчэ некаторыя, наклейваюць ягоныя фатаздымкі, - дык да іх ідуць пагрозы. Альбо тэлефануюць і пагражаюць. Вось сёньня мне патэлефанаваў Барадач і кажа, што пастаянна ідуць пагрозы: "Калі будзеш займацца пошукамі - пазбавішся галавы".

(Карэспандэнт: ) У Вас жа дзеці, так?

(Вольга Захаранка: ) "Так, у мяне адна ўжо дарослая дачка, і ёсьць унук. А другой дачцэ пятнаццаць гадоў".

(Карэспандэнт: ) Яна ходзіць у школу, так ?

(Вольга Захаранка: ) "Ня ходзіць. Як бацька зьнік - больш не ходзіць. У яе стрэс нейкі цяпер, зачынілася ў сябе. Ведаеце, апошнім часам па амбасадах хаджу. Была ў амбасадзе Нямеччыны, а заўтра іду ў французскую амбасаду.

(Карэспандэнт: ) І што Вам там адказваюць?

(Вольга Захаранка: ) "Тое, пра што я распавядаю - іх вельмў зьдзіўляе. Яны падобнага нават уявіць ня могуць, што такое можа здарацца. Я ж ня толькі пра Юру распавядаю".

(Карэспандэнт: ) Ці думаеце Вы зьвяртацца асабіста ў адміністрацыю прэзыдэнта?

(Вольга Захаранка: ) "Ніколі ў жыцьці. Вось гэта, выбачайце, - ніколі ў жыцьці. Колькі да гэтага яго папярэджвалі, Юрыя Мікалаевіча, там жа ня ўсе падтрымліваюць Луцкашэнку. Перарылі ўсе справы тых часоў, калі ён яшчэ пачаў працаваць сьледчым. Усё перагледзілі, любы кампрамат шукалі. Ім гэтага падалося мала, і яго скралі. І сьведкі ёсьць. Але сьведкі баяцца. Вось, напрыклад, нядаўна прыходзіць дзяўчына, прыносіць запіску, а ў ёй "Вольга Барысаўна, за вашай ўсёй сямьёй вельмі ўважліва сочаць. Шукаюць нейкія дакумэнты". І тут жа яна спаліла гэтую запіску".

(Карэспандэнт: ) Яна баялася сказаць у голас, толькі паказала?

(Вольга Захаранка: ) "Так. Вы ведаеце, ужо да абсурду даходзіць, сапраўды. Прыйшла да мяне жанчына адна, я нават яе ня ведаю, ўзяла аркуш паперы і напісала, дзе знайсьці яснабачца. Я кажу - "А што Вы баецеся сказаць тут? " - "А што Вы думаеце?...".

(Карэспандэнт: ) А у Вас не было такой думкі, сапраўды, да такіх людзей зьвярнуцца?

(Вольга Захаранка: ) Ужо тысячы разоў хадзілі. Мільёны разоў. Паўсюль хадзілі. Нават з Канады прыязжалі. Яны кажуць, у адзін голас, як яго бралі, дзе прыблізна знаходзіцца. Усе кажуць, што жывы".

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG