Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 10 чэрвеня 1999 г.


Сяргей Астраўцоў, Горадня

Саюз Палякаў Беларусі прайграў судовую справу супраць уладаў Наваградку, якія не дазваляюць пабудаваць там школу з польскай мовай навучаньня, робяць перашкоды пры стварэньні польскамоўных клясаў.

Улады зыходзяць з таго, што палякаў у Наваградку, паводле афіцыйных дадзеных — усяго 5%, г. зн. каля 1500 чалавек. Таму, маўляў, асобная школа для іх непатрэбная. Польскую мову вывучаюць у асобных клясах. Аднак летась начальства зрабіла захады, каб такіх клясаў ня стала больш. 17 заяваў, пададзеных бацькамі вучняў, засталіся незадаволеныя. Польская кляса не была адчыненая.

Суд, які адбыўся ў Наваградку, прызнаў рацыю за ўладамі з прычынаў досыць другарадных, напрыклад — бацькі школьнікаў падавалі заявы на адкрыцьцё польскіх клясаў не ў аддзел адукацыі, як належыць, а ў Саюз Палякаў.

Між іншым, пазыцыя ўладаў у пытаньні школы аформленая цалкам афіцыйна. Два гады таму было прынятае рашэньне выканкаму аб немэтазгоднасьці яе пабудовы. Старшыня Саюзу Палякаў Тадэвуш Гавін лічыць, што гэтае рашэньне мела сілу толькі менавіта ў 1997 годзе. А паколькі старшыня райвыканкаму Анатоль Ліс цалкам прытрымваецца рашэньня 2-гадовай даўнасьці дагэтуль, дык значыцца ён перавышае свае службовыя паўнамоцтвы. Гэтую акалічнасьць спрабуе выкарыстаць кіраўніцтва СПБ, каб падаць новую заяву ў суд на старшыню райвыканкаму.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG