Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 03 чэрвеня 1999 г.


Віталь Тарас, Менск

Стаўленьне афіцыйнага Менску да сустрэчы ў Бухарэсьце застаецца нязьменным: Беларусь сама будзе вырашаць свае ўнутраныя праблемы. Гэтая пазыцыя ізноў сёньня была агучаная на брыфінгу ў МЗС. Такім чынам, за тыдзень да мяркуемага адкрыцьця сустрэчы, якая, на думку АБСЭ, павінная даць магчымасьць дыялёгу беларускім уладам і апазыцыі, так і невядома, хто будзе браць удзел у перамовах.

Фармулёўка, паводле якой Менск будзе вітаць міжнародную дапамогу ў галіне ўдасканаленьня заканадаўства, але ж Беларусь сама ў стане наладзіць палітычны дыялёг, - належыць Уралу Латыпаву.

Гэтая пазыцыя, выказаная міністам замежных справаў Беларусі ў часе ягонай сустрэчы з кіраўніком рабочай групы АБСЭ Адрыянам Сэвэрынам, была агучаная яшчэ тыдзень таму на брыфінгу ў беларускім МЗС. Не зьмянілася яна і сёньня.

Паводле папярэдняй інфармацыі, ніхто з чыноўнікаў МЗС пакуль не атрымаў запрашэньня на ўдзел у "круглым стале" ў Бухарэсьце.

Зьвяртае на сабе ўвагу і той факт, што сярод асобаў, якія фігуруюць у сьпісе ўдзельнікаў, які мае АБСЭ, з адміністрацыі прэзыдэнта, ураду і нават "ніжняй палаты" "нацыянальнага сходу" няма чыноўнікаў высокага рангу. Выключэньне - старшыня афіцыйнага цэнтравыбаркаму Лідзія Ярмошына і цяперашні старшыня Канстытуцыйнага Суду Рыгор Васілевіч.

Тым ня менш, дасюль улады не даюць адказу, хто і пры якіх умовах паедзе ў Бухарэст. Ня выключана, што гэта будуць выключна прадстаўнікі "нацыянальнага сходу", якія ўжо атрымалі запрашэньне, і зь якімі давядзецца, урэшце рэшт, мець справу прадстаўнікам апазыцыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG