Працягваюць паступаць рэакцыі міжнароднай супольнасьці на альтэрнатыўныя прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі. Учора з адмысловай заявай выступіў кангрэсмэн, старшыня Камісіі Бясьпекі й Супрацоўніцтва ў Эўропе Кангрэсу ЗША Крыстафэр Сьміт. У заяве гаворыцца, што ў той час, як апазыцыйны ЦэнтарВыбарКам зрабіў выснову, што канчатковыя вынікі галасаваньня несапраўдныя з прычыны шматлікіх парушэньняў, зьвязаных перш за ўсё зь перашкодамі, якія ствараліся беларускімі ўладамі, гэтыя выбары адыгралі важную ролю — ролю баромэтра дэмакратычнай актыўнасьці грамадзянаў Беларусі. У заяве зьвяртаецца ўвага на факты арышту сотняў удзельнікаў і актывістаў выбарчых камісіяў, адміністрацыйны перасьлед шмат каго з тых, хто меў дачыненьне да выбараў, на арышт з палітычных матываў аднаго з двух кандыдатаў у прэзыдэнты — былога прэм'ер-міністра Міхаіла Чыгіра. Аднак, на думку кангрэсмэна Сьміта, уладам не ўдалося разладзіць выбары, хоць бы таму, што ў іх узяло ўдзел, згодна зь інфармацыяй ЦэнтарВыбарКаму, каля 53% выбаршчыкаў. Нягледзячы на недасканаласьці, выбарчая ініцыятыва апазыцыі дасылае прэзыдэнту Лукашэнку моцны сыгнал — відавочна, што значная колькасьць беларусаў незадаволеная нэгатыўнай палітычнай і сацыяльна-эканамічнай сытуацыяй, якая ёсьць вынікам ягоных дыктатарскіх схільнасьцяў, настальгіі па савецкай мінуўшчыне ці па нейкім туманным «славянскім зьвязе», гаворыцца ў заяве. Трэба нагадаць, што кангрэсмэн Сьміт ужо ня першы раз выступае з заявамі пра палітычную сытуацыю ў Беларусі, адгукаецца ў сваіх выступленьнях у Палаце Прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША на найбольш значныя палітычныя і эканамічныя падзеі ў гэтай краіне. Ён добра валодае фактамі і лічбамі. У мінулым месяцы ў Камісіі Бясьпекі й Супрацоўніства ў Эўропе Кангрэсу ЗША прайшлі слуханьні, якія ачольваў старшыня камісіі Крыстафэр Сьміт. Сьведчаньні Дзяржаўнага Дэпартамэнту ЗША, місіі АБСЭ ў Беларусі, беларускай дэмакратычнай апазыцыі, некаторых праваабарончых арганізацыяў яшчэ раз пацьвердзілі, як было зазначана ў адным з выступленьняў, што рынкавая дэмакратычная рэвалюцыя, якая пасьпяхова прайшла ў многіх краінах Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, абмінула Беларусь — як вынік захопу ўлады прэзыдэнтам Лукашэнкам і пастаяннага ціску на дэмакратыю і правы чалавека. Нягледзячы на адпаведныя заклікі да Лукашэнкі з боку міжнароднай супольнасьці — спыніць перасьлед апазыцыі, недзяржаўных арганізацыяў і незалежных сродкаў масавай інфармацыі, дазволіць апазыцыі неабмежаваны доступ да электронных СМІ, стварыць умовы для правядзеньня адкрытых дэмакратычных выбараў, замацаваць прынцыпы кіраваньня закону — прагрэсу ў гэтых сфэрах заўважна не было. Хутчэй наадварот — мы назіраем адкат назад, гаворыцца ў заяве. У якасьці прыкладу кангрэсмэн Сьміт прыводзіць гэткія факты. Указ пра перарэгістрацыю палітычных партыяў, недзяржаўных арганізацыяў і прафсаюзаў, які, на думку сп. Сьміта, быў прыняты, каб зьнішчыць элемэнты адкрытага грамадзтва ў Беларусі, і скіраваны на далейшае ўмацаваньне рэпрэсіўнага рэжыму Лукашэнкі. Арышт Віктара Ганчара, зьняволеньне Міхаіла Чыгіра, зьнікненьне Тамары Віньнікавай, а таксама былога міністра ўнутраных справаў, адкрытага палітычнага апанэнта Лукашэнкі генэрала Юрыя Захаранкі. У канцы заявы кангрэсмэн Крыстафэр Сьміт зноў заклікае кіраўніцтва Беларусі да выкананьня міжнародных абавязаньняў, што былі прынятыя Рэспублікай Беларусь добраахвотна ў адпаведнасьці з Гельсынкскім актам і дамовамі ў рамках АБСЭ, а таксама тэрмінова без папярэдніх умоваў распачаць дыялёг з дэмакратычнымі сіламі краіны і шматпакутным народам Беларусі.

Самае папулярнае
1