Сёньня ў менскім гарадзкім судзе пачаўся працэс над намесьнікам старшыні "Маладога фронту" Яўгенам Скочкам, якому пагражае трохгадовае зьняволеньне. Гарадзкі судзьдзя Валеры Камісараў, які сёньня адкрыў суд над Яўгенам Скочка, быў апрануты незвычайна для беларускіх судоў - у чорную мантыю, якая ледзь не дасягала зямлі. Гэтае адзеньне быцам бы павіна было надаць грунтоўнасьці ды сур'ёзнасьці працэсу, але атрымалася наадварот. Не прайшло і 5 хвілінаў як судзьдзя спыніў працэс і абвесьціў, што слуханьні адновяцца 24 траўня. Прычына - той факт, што абвінавачаньне было перададзена Яўгену Скочку толькі ў мінулы панядзелак 17 траўня. Такім чынам, паводле судзьдзі Камісарава, не прайшлі прадугледжаныя законам 3 дні на азнаемленьне з авінавачаньнем. Цікава адзначыць, што сам судзьдзя Камісараў уручаў у панядзелак гэтае абвінавачваньне Яугену Скочку. Ён жа і прызначыў адкрыцьцё працэсу на сёньняшні дзень. Атрымліваецца, судзьдзя з сур'ёзным выглядам аспрэчыў і адмяніў сваё ж рашэньне. Яўген Скочка і ягоны адвакат Сяргей Лепеш, журналісты і прадстаўнікі праваабарончых арганізацыяў у зьдзіўленьні разьвялі рукамі. Яўген Скочка выказаў пасьля слуханьняў меркаваньне, што перанос паседжаньня спатрэбіўся судзьдзю, каб зьбіць хвалю цікавасьці да гэтай справы з боку грамадзкасьці. Чым жа тлумачыцца гэтая цікавасьць? Нагадаем, што падзеі, якія сталі падставай для абвінавачваньня Скочкі ў крымінальным злачынстве, адбыліся 14 лютага на дзень Святога Валянціна. Актывісты "Маладога фронту" правялі ў той дзень мітынг і шэсьце, пры гэтым шэсьце ўладамі гораду не было дазволенае, хаця і замаўлялася арганізатарамі ў тым ліку Яўгенам Скочкам. Хлопец пасьля акцыі быў затрыманы міліцыяй і на наступны дзень асуджаны ў Цэнтральным судзе Менску. Вядомы судзьдзя Барысёнак даў Скочку 10 дзён адміністратыўнага арышту, але на гэтым беларуская Феміда не супакоілася - супраць намесьніка старшыні Маладога Фронту была ўзбуджана крымінальная справа паводле 186 ч.3 Крымінальнага Кодэксу - гэта арганізацыя ці актыўны ўдзел у дзеяньнях, якія парушылі грамадзкі парадак. Міліцыя сьцвярджае, што з прычыны несанцыянаванага шэсьця некалькі разоў спыняўся грамадзкі транспарт, а вулічнымі забурэньнямі называе невялічкі фейерверк, які ўчынілі маладафронтаўцы каля літоўскай амбасады. Між тым абаронца Яўгена Скочкі ня бачыць у ягоных дзеяньнях віны, якая цягнула б на крымінальную адказнасьць. Адвакат Сяргей Лепеш упэўнены, што ў дзеяньнях Скочкі няма складу злачынства. Ён не выключае, што ягонага падабароннаго перасьледуюць па палітычных матывах. У тым самым перакананы і намесьнік кіраўніка Беларускага Гэльсінскага камітэта Гары Паганяйла, які пажадаў абараняць маладафронтаўца ў якасьці грамадзкага абаронцы. Паганяйла таксама лічыць, што найбольшае, ў чым можна абвінаваціць Скочку, гэта ў парушэньні закону аб правядзеньні мітынгаў і дэманстрацыяў, што ў дадзеным выпадку караецца - максімум адміністратыўным арыштам. "Між тым Яўген Скочка гэтае пакараньне ўжо адбыў ",- заўважае Гары Паганяйла. Вядомы адвакат не выключае, што сёньняшняе спыненьне працэсу над актывістам Маладога Фронту, тлумачыцца няўпэўненасьцю судзьдзі Камісарава ў сваіх магчымасьцях правесьці працэс юрыдычна бездакорна. На маю думку, судзьдзя шукае шляхі, якія дазволілі б яму адмовіцца ад гэтай справы. - Ня шмат, здаецца, судзьдзяў, якія б з задавальненьнем пайшлі на тое, каб запляміць новую судовую мантыю, - пераконваў мяне адвакат Гары Паганяйла. Тое, ці мае ён рацыю, мы зможам праверыць у будучы панядзелак, калі працэс над Яўгенам Скочкам адновіцца.

Самае папулярнае
1