Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 19 траўня 1999 г.


Алена Ціхановіч, Прага

"Мы плянуем афыцыйна зьвярнуцца да Вярхоўнага Савета з просьбай даць ацэнку дзейнасьці ЦВК на ўсіх этапах кампаніі. Калі на першым этапе, на другім прэтэнзіяў было няшмат, дык апошні этап прывёў да скандальнай сытуацыі. І гэта дыскрэдытуе ўсю дэмакратыю ў Беларусі", - заявіў намесьнік старшыні БНФ у інтэрвью нашаму радыё.

(Карэспандэнт: ) Ці валодаеце Вы нейкімі канкрэтнымі лічбамі наконт таго, колькі набраў галасоў кожны з кандыдатаў?

(Баршчэўскі:) "У мяне ёсьць інфармацыя, але старшыні выбарчых камісіяў прасілі не абнародваць, бо іх не так зразумеюць. Таму вось лічбы аднаго з раёнаў Менску. Усяго выбаршчыкаў 107 тысячаў. Прапанавана было прагалсаваць 7-мі адсоткам, гэта значыць, дайшлі з урнамі да сямі адсоткаў. Гэта - восем з паловай тысячаў. З гэтых васьмі з паловай тысячаў 5 тысячаў зь невялічкім узялі бюлетэні, гэта значыць, не адмовіліся прагаласаваць. Што мы лічым неблагім вынікам, гэта значна больш паловы ад тых, каму прапанавалі прагаласаваць.

Што да суадносінаў галасоў, дык тэндэнцыя вельмі розная. Калі ў Менску, па некаторых дадзеных, ёсьць невялікая перавага Чыгіра, то ў большасьці вобласьцяў значная перавага Пазьняка".

(Карэспандэнт: ) А той менскі раён, пра які Вы гаворыце, - як выглядаюць лічбы там?

(Баршчэўскі:) "Прыкладна 60 адсоткаў за Чыгіра і 35 - за Пазьняка. Лічбы, якія падае ЦВК, ні на чым не грунтуюцца, яны ўзятыя ў прапагандысцкіх мэтах. Я яшчэ мог разумець на этапе падыходу да выбараў, што гэта як бы заахвоціць людзей прыняць удзел у выбарах, але рэальныя сытуацыя іншая, таму што нават тэхнічна немагчыма зрабіць тое, што яны абвясьцілі".

(Карэспандэнт: ) У такім разе, ці плануе БНФ падвесьці, так бы мовіць, альтэрнатыўныя вынікі альтэрнатыўных выбараў?

(баршчэўскі: ) "Мы будзем валодаць сытуацыяй у хуткім часе цалкам, маніторынг, будзем так казаць, адбыўся. А што плянуе Фронт афыцыйна? Мы плянуем афыцыйна зьвярнуцца да Вярхоўнага Савета з просьбай даць ацэнку дзейнасьці ЦВК на ўсіх этапах кампаніі. Калі на першым этапе, на другім прэтэнзіяў было няшмат, дык апошні этап, будзем так казаць, прывёў да скандальнай сытуацыі. І гэта дыскрэдытуе ўсю дэмакратыю ў Беларусі".

(Карэспандэнт: ) Калі я правільна зразумела, у залежнасьці ад гэтых высноваў, зробленых па стылю працы ЦВК, будзе залежыць і тое, ці прыме БНФ удзел у паўторных выбарах, калі яны будуць абвешчаныя?

(Баршчэўскі: ) "Безумоўна. Мая асабістая думка, што спадары Ганчар і Гюнтар ня могуць далей працаваць у гэтай камісіі. Я ня ведаю наконт іншых, там яшчэ трэба разьбірацца. Я, да прыкладу, адстойваю думку, што гэтыя людзі асноўную долю віны нясуць за, скажам гэтак, "ня тыя" лічбы".

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG