Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 18 траўня 1999 г.


Заходняя прэса працягвае знаёміць сваіх чытачоў з прэзыдэнцкімі выбарамі ў Беларусі.

Карэспандэнт агэнцыі Ройтэр Крысьціна Лінг, у прыватнасьці, піша:

"Калі беларуская апазыцыя завяршала альтэрнатыўныя прэзыдэнцкія выбары мінулае нядзелі, ролю стацыянарнага выбарчага ўчастку адыграў стары пакінуты аўтобус з пракалотымі шынамі. Гэты аўтобус можна лічыць мэтафарай ўнутраных і вонкавых палітычных падзелаў, што пануюць у краіне і змушаюць яе заставацца ізаляванай і эканамічна прыгаломшанай.

"Сытуацыя робіцца чым раз горшая, - сказаў адзін заходні наглядальнік, - выглядае, што ўрад ўзяўся за тое, каб ўсё замацаваць за сабою". Арганізатараў выбараў пастаянна перасьледвалі, ціск быў аказаны на незалежную прэсу, якая публікавала інфармацыю пра выбары, зробленыя захады дзеля перарэгістрацыі газэтаў і палітычных партыяў.

Апазыцыйныя актывісты добра разумелі небясьпеку і таму наўмысна пракалолі шыны аўтобусу -"выбарчаму ўчастку", каб улады не здолелі загадаць міліцыі сьцягнуць яго з вуліцы.

Нягледзячы на ўсё ніжэйшы ўзровень жыцьця і глыбокі эканамічны крызіс, беларускі народ застаецца нясхільны да пратэсту. Прычыны для гэтага, поводле меркаваньняў назіральнікаў - боязь помсты з боку ўладаў, а таксама скэптыцызм адносна мэтай і эфэктыўнасьці дзеяньняў апазыцыі".

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG