Нягледзячы на рашэньне наваполацкай гарадзкой выбарчай камісіі на знак пратэсту супраць фальсыфікацыі і парушэньняў законаў з боку ЦВК не праводзіць выбары 16 траўня, ўлады працягвалі рэпрэсіі супраць сяброў камісіі. Сябра Наваполацкай выбарчай камісіі Уладзімер Гацкі, які днямі заявіў аб выхадзе з камісіі, і спадар Алесь Сьнягіроў. Хлопцы ехалі па вуліцы Алімпійскай, ды нечакана былі прыкаваныя з двух бакоў міліцэйскімі машынамі. Калі машыны спыніліся, хлопцаў абшукалі і даставілі ў міліцэйскі пастарунак. Пры вобшуку ў салёне іхняга аўтамабіля былі знойдзеныя 128 чыстых бюлетэняў і скрынка, якую, пры жаданьні, можна выкарыстоўваць у якасьці выбарчай урны. Пасьля складаньня пратаколу затрыманьня міліцыянты паведамілі, што згаданыя рэчы будуць перададзеныя ў паракуратуру і адпусьцілі спадароў Гацкага і Сьнягірова дахаты. Прыкладна праз дзьве гадзіны быў затрыманы яшчэ адзін сябра гарадзкой выбарчай камісіі Зьміцер Салаў'ёў. Ён ішоў да знаёмай дзяўчыны і нечакана патрапіў у аблогу міліцэйскага нараду. Спадара Салаў'ёва завезьлі ў пастарунак, абшукалі і, знайшоўшы дзьве абвесткі аб маючым адбыцца пікеце, склалі пратакол і толькі тады адпусьцілі. А яшчэ праз гадзіну людзі ў камуфляжы наведаліся на кватэру Людзьмілы Мурашкі, таксама сябры выбарчай камісіі. Паколькі спадарыня Мурашка гадуе маленькае дзіця, правахоўнікі, дзякаваць Богу, ператрусу ў кватэры не рабілі, а абмежаваліся праверкай пашпартовага рэжыму. Зрэшты, падобныя прэвэнтыўныя меры былі залішнія, бо яшчэ за дзень да таго наваполацкая гарадзкая выбарчая камісія на знак пратэсту супраць фальсыфікацыі і парушэньняў законаў з боку ЦВК вырашыла не праводзіць выбары 16 траўня. А вось у суседнім Полацку выбары прайшлі, і пры гэтым там быў арганізаваны стацыянарны выбарчы ўчастак, пра што паведамлялі шматлікія расклееныя па горадзе абвесткі. Участак адчыніўся а 16 гадзіне ў адным з дамоў па вуліцы Пушкіна, і ў першыя ж пяць хвілінаў на ім прагаласавалі 10 чалавек. На сыходзе пятай хвіліны ў памяшканьне, дзе адбываліся выбары, завіталі падпалкоўнік Рабчынскі і сьледчы Шкодзін зь відэакамэрай у руках. Сьледчы Шкодзін пачаў рабіць апэратыўныя здымкі, паведаміўшы прысутным, што здымае дакумэнтальны фільм. Яшчэ праз пяць хвілінаў на ўчастак завітаў загадчык аддзелу гарвыканкаму Мацулевіч і пацікавіўся, што тут адбываецца. А яшчэ праз колькі часу ў памяшканьне жалезнай хадою ўвайшлі дванаццаць міліцыянтаў і амапаўцаў з табельнай зброяй і гумовымі дубінкамі наперавес. міліцыянты зрабілі вопіс выбарчага рыштунку і затым абвясьцілі чатыром сябрам камісіі, што тыя затрыманыя. Калі хлопцаў – Міколу Шарага, Міхася Балтовіча, Віктара Стукава і Уладзімера Мушчанку – вывелі з памяшканьня, у калідоры тоўпіліся людзі, якія праглі прыняць удзел у выбарах. Сябры камісіі, адсядзеўшы ў пастарунку тры гадзіны, у той жа вечар выйшлі на волю. Паводле позваў, якія ім выпісалі, сёньня а 10 гадзіне яны мусяць прыйсьці ў пастарунак на допыт.

Самае папулярнае
1