Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 03 траўня 1999 г.


Віталь Тарас, Менск

Сёньня ў Менск прыбыў Надзвычайны і Паўнамоцны амбасадар ЗША ў Беларусі Даніэл Спэкхард.

Янгоны візыт працягнецца тыдзень. Як паведамілі карэспандэнту нашага радыё ў амбасадзе ЗША ў Беларусі са спасылкаю на амэрыканскую інфармацыйную службу, за гэты тэрмін амбасадар Спэкхард мае намер бліжэй азнаёміцца з сытуацыяй на Беларусі ды, магчыма, паспрыяць сваёй прысутнасьцю вырашэньню праблемы дыпляматычнай рэзыдэнцыі ў Драздах.

Як вядома, амэрыканскі амбасадар пакінуў Менск амаль год таму разам з кіраўнікамі дыпляматычных місіяў краінаў Эўрасаюзу з прычыны канфлікту вакол Драздоў, дзе знаходзіцца і рэзыдэнцыя Аляксандра Лукашэнкі.
Нядаўна амбасадары эўрапейскіх краінаў, пасьля кампраміснай дамовы наконт рэзыдэнцыяў з урадам Беларусі, вярнуліся ў Менск. Прапановы Менску адносна разьмяшчэньня рэзыдэнцыі амбасадара ЗША амэрыканскім бокам пакуль не былі прынятыя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG