Ва ўсясьветна вядомых Курапатах, лясным урочышчы на паўночна-заходняй ускраіне Менска, раскапаныя магілы забітых тут у канцы 30-х гадоў ахвяраў сталінізму. Хто і навошта ўчыніў гэты акт вандалізму? Курапаты як мейсца памяці па дзесятках тысячах забітых у трыццатыя гады сталіністамі бязьвінных людзей унесеныя ў сьпіс мэмарыялаў, якія ахоўваюцца дзяржаваю. Аднак вось ужо некалькі гадоў напярэдадні дзён памінаньня продкаў тут учыняюцца акты вандалізму. Спачатку зрывалі рушнікі з памятнага крыжа, білі абраз, што вісіць на ўкрыжжы, вывальвалі горы сьмецьця на мейсцах пахаваньня парэшткаў забітых. А летась увосень напярэдадні Дзядоў нехта раскапаў дзьве брацкія магілы. Сёлета, перад Радаўніцай, калі сябры грамадзкага мэмарыяльнага таварыства "Мартыралог Беларусі" прыйшлі ў Курапаты, каб прыбраць тут, то ўбачылі шэсьць раскапаных магілаў. Вялізныя глыбокія ямы, паабапал якіх раскіданыя косткі, кавалкі сатлелай апраткі і абутку, фрагмэнты асабістых рэчаў забітых. Адзін ці два выпадковыя злачынцы зрабіць гэта не маглі. Па ўсім бачна, што дзейнічала тут вялікая група людзей, прычым дзейнічала доўга і самаўпэўнена, не баючыся быць заспетаю на мейсцы злачынства. Хто былі гэтыя людзі? У праваахоўчых ворганаў адказу на гэтыя пытаньні няма. А вось вэрсіі сябра "Мартыралогу Беларусі" Міколы Крывальцэвіча: (Крывальцэвіч:) "Гэта робіцца наўмысна, каб паказаць сваю варожасьць, сваё адмоўнае стаўленьне да таго, што Курапаты ўшаноўваюцца, ушаноўваюцца як мейсца масавых растрэлаў канца трыццатых гадоў. Хочуць паказаць сваю прыхільнасьць да рэжыму, які ўсталёўвае тэрор, таталітарызм, прыхільнасьць да рэжыму камуністычнага, сталінскага. Інакш цяжка растлумачыць усе гэтыя дзеяньні". Між тым, зганьбаваньню былі падвергнутыя ня толькі мейсцы захаваньня парэшткаў забітых, але й памятны знак, які ўстаноўлены ў Курапатах 15 студзеня 1994 года Прэзыдэнтам ЗША Білам Клінтанам пад час ягонага наведваньня Курапатаў. Хтосьці, відаць, ведаў, што на Радаўніцу ўшанаваць забітых сюды прыдуць прафэсар Нацыянальнага інстытуту абароны ЗША, былы амбасадар у Харватыі Пітэр Гаўбрайт ды вайсковы аташэ амэрыканскай амбасады ў Беларусі Джэфры Холачэк. Уражаным гэткім вандалізмам дыпляматам нічога не заставалася, як уласнаручна сабраць у адно раскіданыя кавалкі знака і толькі потым ускласьці кветкі. Выбар аб'ектаў злачынстваў у Курапатах, відаць, невыпадковы. Ён толькі падцьвярджае высновы сяброў "Мартыралогу" пра тое, што дзяржава ня толькі ня дбае пра ахову гэтага сьвятога для ўсіх сумленных людзей Беларусі мейсца, але і патурае злачынцам. Усе папярэднія звароты грамадзкасьці ў пракуратуру краіны з просьбаю знайсьці і пакараць вандалаў застаюцца без адказу. Той жа лёс, хутчэй за ўсё, будзе і ў сёлетняга звароту. Грамадзкасьці застаецца толькі ўласнымі сіламі наладзіць пастаянную ахову Курапатаў. Але дзеля гэтага патрэбныя шмат людзей ды адпаведная тэхніка. Не кажучы ўжо пра каардынацыю сваіх дзеяньняў з тымі ж праваахоўнікамі. Але тыя выяўляюць апэратыўнасьць толькі ў пошуку дэмантажнікаў бюстаў Суворава. З чаго вынікае, што ў Беларусі дзяржава ахоўвае мэмарыялы забойцаў, а не ахвяраў.

Самае папулярнае
1