Прынцыпы, роля, эфэктыўнасьць Арганізацыі па бясьпецы і супрацоўніцтву ў Эўропе (АБСЭ) ў развязаньні палітычных канфліктаў. Поступ ідэяў дэмакратыі, ажыцьцяўленьне маніторынгу, выкананьне асноўных прынцыпаў Гэльсінскага акту ў краінах - удзельніцах АБСЭ. Гэтыя ды іншыя пытаньні абмяркоўваліся ў часе аднадзённага сэмінару-канфэрэнцыі ў Вашынгтоне. Да ўдзелу ў сэмінары, арганізаваным міжнароднай Лігай правоў чалавека і інстытутам правоў чалавека Якаба Блаўштайна, былі запрошаныя прадстаўнікі нешматлікіх міжнародных недзяржаўных арганізацыяў, фундацыяў, грамадзкіх і навуковых інстытутаў, а таксама супрацоўнікі Дзярждэпартаманту ЗША, Агенцыі ЗША па міжнародным разьвіцьці, камісіі па бясьпецы і супрацоўніцтву ў Эўропе Кангрэсу ЗША. Мэта гэтага прадстаўнічага форуму - крытычна прааналізаваць ролю і эфэктыўнасьць пастаянных і часовых назіральных місіяў АБСЭ ў ажыцьцяўленьні сваёй дзейнасьці. У прыватнасьці - у Косава, Босьніі, Беларусі, Украіне, Казахстане, Азербайджане і Таджыкістане, - у краінах-удзельніцах АБСЭ, што знаходзяцца ў глыбокім эканамічным і палітычным крызісе, дзе жорстка парушаюцца правы чалавека. Зразумела, што асаблівую ўвагу і заклапочанасьць прысутных выклікала сытуацыя ў Косаве, дзе спачатку былі вынішчаныя правы чалавека, а потым распачатая этнічная чыстка. На думку некаторых выступоўцаў, АБСЭ і міжнародная супольнасьць ня здолелі выканаць адну з найгалоўнейшых місіяў - прадухіліць канфлікт, які быў справакаваны палітыкай Слабаданга Мілошавіча яшчэ ў 1989 годзе. Цяпер у раёне канфлікту працуюць шматлікія, у першую чаргу гуманітарныя, арганізацыі, якія, як было зазначана, гэтаксама сутыкаюцца з шэрагам арганізацыйных, а часам і палітычных праблемаў. Менавіта канфлікты палітычных інтарэсаў краінаў-удзельніцаў АБСЭ часьцяком становяцца на шляху эфэктыўнай дзейнасьці і часовых, і пастаянных місіяў. Гэтая праблема неаднаразова ўздымалася ў часе дыскусіяў. Узьвяз з пытаньнем палітычнага ўплыву ўзгадвалася і роля Расеі, якая ніводнага разу не выступіла з крытыкай палітыкі кіраўніцтва краінаў СНД, а хутчэй, выступае міжнародным адвакатам антыдэмакратычных палітычных рэжымаў у Азербайджане, Казахстане, Таджыкістане. Такога кшталту паводзіны Крамля добра вядомыя і ў дачыненьні да Беларусі. Дарэчы, "беларускае" пытаньне было вызначана ў распарадку дня асобна. Адным з выступоўцаў на семінары быў былы намесьнік міністра замежных справаў Рэспублікі Беларусь, каардынатар "Хартыі-97" у міжнародных справах Андрэй Саньнікаў. Ён прапанаваў прысутным уласную ацэнку дзейнасьці групы АБСЭ ў Беларусі. Спадар Саньнікаў, у прыватнасьці, зазначыў, што да з'яўленьня групы ў Беларусі ў свой час вельмі прыязна паставіліся дэмакратычныя сілы краіны і вельмі негатыўна - улады. Цяпер - усё з дакладнасьцю да наадварот. Кіраўніцтва Беларусі высока ацэньвае дзейнасьць групы АБСЭ, а дэмакратычная апазыцыя выказвае жорсткую крытыку. Тыя спадзяваньні, якая мела дэмакратычная апазыцыя, былі ў пэўным сэнсе дарэмныя, бо цяпер застаецца незразумелымі адносіны групы АБСЭ да найбольш вострых праблемаў беларускай сытуацыі. На думку Андрэя саньнікава, група АБСЭ папросту ігнаруе найбольш істотныя палітычныя даты - 16 травеня і 20 ліпеня. Даты, якія патрабуюць прынцыповай пазыцыі АБСЭ. Трэба зазначыць, што і дата правядзеньня гэтага сэмінару была прызначаная невыпадкова. Справа ў тым, што 27-30 красавіка ў Варшаве пройдзе канфэрэнцыя АБСЭ па правах чалавека і рэгіянальных місіях. Вынікам семінару ў Вашынгтоне сталіся практычныя камэнтары, якія будуць да ўвагі афіцыйных прадстаўнікоў АБСЭ. Што тычыцца ролі падобных канфэрэнцыяў, як гэта бачыцца з Беларусі, Андрэй Саньнікаў сказаў: (Саньнікаў:) "Відавочна, канфэрэнцыі карысныя з двух прычынаў. Па-першае, асэнсоўваецца вопыт АБСЭ ў складаных сытуацыях - такіх, напрыклад, як пад час выбараў у Азербайджане, Казахстане. А ў Беларусі сытуацыя больш складаная, хаця і не нагэтулькі відавочная. Па-другое, трэба чакаць нейкіх сур'ёзных размоваў аб дзейнасьці АБСЭ у краінах былога Савецкага Саюзу і, у прыватнасьці, у Беларусі. У АБСЭ ёсьць вельмі простыя прынцыпы - гэта правы чалавека, гэта дэмакратыя, і на гэтых прынцыпах і існуе АБСЭ. Калі ў краіне з'яўляецца місія АБСЭ, - значыць, у гэтай краіне не ўсё так добра з правамі чалавека ці з дэмакратыяй. І я хацеў бы, каб вынікам канфэрэнцыі была, найперш, больш адказная дзейнасьць АБСЭ ў Беларусі. І мы пра гэта казалі сёньня, што некаторыя моманты ў дзейнасьці АБСЭ не зусім зразумелыя для нас. І другое - каб краіны-удзельніцы АБСЭ таксама зразумелі сваю адказнасьць за тое, што робяць людзі".

Самае папулярнае
1