Ідэя далучэньня Югаславіі да саюзу Беларусі й Расеі набывае рэальныя рысы. Сёньня прэзыдэнт Югаславіі Мілошавіч накіраваў МЗС Расеі афіцыйную просьбу аб уступленьні сваёй краіны ў саюз. Таксама сёньня Скупшчына — парлямэнт Югаславіі — прагаласавала за далучэньне краіны да саюзу Беларусі й Расеі. Адначасна прэзыдэнт Мілошавіч запрасіў прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку наведаць Бялград. Як паведаміла беларуская тэлевізія, сёньня Аляксандар Лукашэнка меў тэлефонную гутарку з амбасадарам Югаславіі ў Маскве Барыславам Мілошавічам. Сп. амбасадар ад імя прэзыдэнта Югаславіі перадаў кіраўніку Беларусі запрашэньне ў найбліжэйшым часе наведаць Бялград. Лукашэнка прыняў гэтае запрашэньне і даў даручэньне адпаведным ведамствам рыхтаваць візыт. У МЗС Беларусі адмаўляюцца пакуль адказаць на пытаньне — калі візыт адбудзецца. У канцы мінулага тыдня стала вядома, што прэзыдэнты Лукашэнка і Ельцын у тэлефоннай размове абмеркавалі неафіцыйную прапанову Мілошавіча аб далучэньні Югаславіі да саюзу, перададзеную празь сьпікера ДзяржДумы Расеі Селязьнёва. Селязьнёў, які прысутнічаў пры размове двух прэзыдэнтаў, заявіў, што яны згадзіліся прыняць прапанову Югаславіі. Але кіраўнік адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі Міхаіл Мясьніковіч пацьвердзіў толькі факт абмеркаваньня. Паводле яго, Беларусь згодная прыняць Югаславію ў саюз, але Расея пакуль ня вызначылася. Сп. Мясьніковіч паведаміў, што ў найбліжэйшым часе павінна адбыцца сустрэча Лукашэнкі і Ельцына, падчас якой рашэньне будзе прынятае. Інфармацыю пра тое, што Крэмаль ужо прыняў прапанову Мілошавіча, абвергла і прэсавая служба прэзыдэнта Расеі. Але ў панядзелак Слабадан Мілошавіч накіраваў у МЗС Расеі ўжо афіцыйную просьбу аб далучэньні Югаславіі да саюзу. Дарэчы, МЗС Беларусі не пацьвярджае і не абвяргае інфармацыі пра тое, што адпаведная просьба была накіраваная і афіцыйнаму Менску. Гэта выглядала б натуральным — у саюз усё ж такі ўваходзяць дзьве фармальна раўнапраўныя краіны. Але магчыма, у станоўчай пазыцыі Менску Бялград настолькі ўпэўнены, што ня бачыць патрэбы ў фармальнасьцях. Як паведаміў намесьнік кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі Іван Пашкевіч, магчымасьць далучэньня Югаславіі да саюзу Лукашэнка абмяркоўваў зь Мілошавічам яшчэ летась, падчас свайго візыту ў Бялград. Шмат назіральнікаў адзначылі, што калі адкінуць антынатаўскую рыторыку, стаўленьне прэзыдэнта Беларусі да канфлікту ў Югаславіі было адносна стрыманае. Ён не заклікаў пастаўляць туды зброю, а больш падкрэсьліваў неабходнасьць узгодненых дзеяньняў з Расеяй. Падаецца, што зараз ён пачаў адыгрываць больш самастойную ролю, ці, дакладней — ролю пробнага шара Расеі. Першы крок у гэтым накірунку — заява Мясьніковіча пра тое, што Беларусь згодная на пашырэньне саюзу за кошт Югаславіі. Другі крок — згода на візыт прэзыдэнта ў Бялград. Пасьля пачатку ваенных апэрацыяў НАТО ў Югаславіі ніводзін палітык рангу кіраўніка дзяржавы не наведваў Бялград. Узгодненасьць дзеяньняў з Масквой пры гэтым усё ж такі захоўваецца. Як паведаміў кіраўнік прэсавай службы прэзыдэнта Беларусі Ўладзімер Скварцоў, Лукашэнка паедзе да Мілошавіча толькі пасьля сустрэчы з Барысом Ельцыным. Такім чынам, прэзыдэнт Беларусі паедзе ў Бялград з агульнай пазыцыяй Беларусі й Расеі. Прадстаўнікі афіцыйных Менску й Масквы сьцьвярджаюць, што нават уступленьне Югаславіі ў саюз не прымусіць Беларусь і Расею браць удзел у ваенных апэрацыях на Бальканах. Але сэрбам патрэбна менавіта гэта і нішто іншае. Калі такі саюз будзе ўтвораны, Бялград пачне патрабаваць, каб саюзьнікі выканалі свой саюзьніцкі абавязак. Часьцяком дзяржавы ўцягваюцца ў вайну не таму, што хочуць гэтага, а таму, што вымушаныя падпарадкоўвацца лёгіцы сваіх папярэдніх учынкаў.

Самае папулярнае
1