Неўзабаве пасьля прыняцьцья ў дэклярацыі аб аб'яднаньні Беларусі і Расеі ў адзіную дзяржаву з пратэстам выступіла Рада саюзу беларускіх пісьменьнікаў. Аўтары заявы разглядаюць гэты акт як "рэальную пагрозу незалежнасьці Рэспублікі Беларусь. Стварэньне адзінай расейска-беларускай дзяржавы будзе значыць на практыцы далучэньне Беларусі да Расеі". Сёньня, праз некалькі месяцаў пасьля выхаду заявы Рады, у "Народнай газэце" друкуецца заява ў адказ. У ёй гаворыцца, у прыватнасьці, што "цяперашні крывавы разбой НАТА ў Югаславіі сьведчыць, што ваеннай агрэсіі ў Эўропе па-сапраўднаму супрацьстаяць можа толькі Расея ды народы, з'яднаныя вакол яе. Дзе гарантыя, што пасьля Сэрбіі не наступіць чарга Беларусі?" У Беларусі ж, лічаць аўтары заявы, зараз "робяцца актыўныя захады па нацыянальна-дзяржаўным будаўніцтве, прымаюцца мэры па кансалідацыі здаровых сілаў грамадзтва. Заява Рады вядзе да расколу пісьменьніцкай грамады і, аб'екты'ўна, садзейнічае тым, хто імкнецца любой цаной дэстабілізаваць абстаноўку ў рэспубліцы і ставяць на мэце не дапусьціць яднаньня Беларусі і Расеі". Заяву падпісалі Іван Шамякін, Іван Навуменка, Таіса Бондар, Хведар Жычка, Георгій Марчук, Эдуард Скобелеў, Мікалай Чаргінец, Усевалад Якутаў ды іншыя - усяго 63 подпісы. Адносна заявы Рады намесьнік Старшыні Саюзу пісьменьнікаў Вольга Іпатава нагадала: (Іпатава:) "Яна была прынятая большасьцю сябраў Рады. Як кіраўнік Саюзу магу толькі сказаць, што я прымаю пад увагу ўсё тое, што кажа другая частка нашага Саюзу. Яна іншая, што і паказала галасаваньне падчас прыняцьця заявы. Але, мяркую, што ніякага расколу мы не ўносілі. Нашая пазыцыя грунтавалася на Канстытуцыі, якая гаворыць аб незалежнасьці. Я па-чалавечы вельмі зьдзіўляюся пазыцыі некаторых пісьменьнікаў, якія цудоўна разумеюць, што адсутнасьць беларускай мовы проста зьнішчыць, па-сутнасьці, народ. Некаторыя людзі ўсё жыцьцё змагаліся за беларускую мову, яны ўсё жыцьцё пакутвалі за тое, што яны ў сваёй краіне былі для некаторых іх калегаў і супрацоўнікаў проста як белыя вароны - і раптам тут я бачу іхнія подпісы! Мне па чалавечы вельмі-вельмі горка". У тэлефоннай размове з карэспандэнтам радыё "Свабода" Васіль Быкаў, найперш, даў ацэнку апошнім ініцыятывам расейскага ды беларускага кіраўніцтва адносна далучэньня да беларуска-расейскага "саюзу" саюзнай Югаславіі. (Быкаў:) "За ўсёй гэтай брутальнай акцыяй расейскага кіраўніцтва вельмі празрыста праглядваецца даволі непрыгожая спроба Барыса Мікалаевіча Ельцына ўратавацца ад імпічманту, які яму нарыхтавала камуністычная бальшыня расейскае Думы. І гэта вельмі трывожна. Вельмі трывожна, калі кіраўнік дзяржавы страчвае ўласную палітычную волю і аддаецца на волю злых імпэрскіх сілаў. Што ж датычыць беларускага кіраўніка, дык тое зусім зразумела. Пад ўрачыстыя абяцанкі не дапусьціць, каб беларускія хлопцы ехалі гінуць у "гарачыя кропкі", вельмі проста ўся Беларусь можа пераўтварыцца ў тое, чым стала сучасная Сэрбія. Тады наўрад ці яе абароняць энтузіясты імпэрскіх аб'яднаньняў, тым болей нашы калегі-пісьменьнікі, якія, падобна, за столькі гадоў міру зьнебыліся без вялікай вайны. Вельмі гэта сумна. І горка."

Самае папулярнае
1