Найвышэйшы пракурор камісіі ААН па ваенных злачынствах Луіза Арбур заявіла, што цяпер зьбіраюцца новыя доказы, якія могуць прывесьці да выстаўленьня абвінавачаньня Слабадану Мілошавічу і ягоным палітычным і ваеным паплечнікам. Мілошавіч і выканаўцы ягоных загадаў могуць паўстаць перад крымінальнымі абвінавачаньнямі, нават калі яны асабіста ня бралі ўдзел у забойствах і катаваньнях, але ведаючы пра іх, не пажадалі спыніць. Папярэджваючы югаслаўскае кіраўніцтва, міністар замежных справаў Вялікабрытаніі Робін Кук заявіў: «Кожны, хто ажыцьцяўляе масавыя забойствы мірнага насельніцтва, кожны, хто дае загады на гэта, кожны, хто саўдзельнічае ў выдачы такіх загадаў, і кожны, хто не жадае прадухіліць такія загады — кожны за такія дзеяньні будзе абвінавачаны перад міжнародным трыбуналам па ваенных злачынствах». Тым часам дэпартацыя альбанцаў з Косава набывае катастрафічныя маштабы. За 8 дзён з пачатку натаўскага бамбаваньня югаслаўскіх ваенных цэляў правінцыю пакінулі 156 тысячаў жыхароў, якія хлынулі з Косава ў суседнія краіны. За апошні дзень тактыка выпаленай зямлі, якую прымяняюць сэрбы, вымусіла пакінуць свае дамы яшчэ каля 10 тысячаў альбанцаў, паводле дадзеных АБСЭ. Тым часам сэрбскія памежныя сілы ўзялі ў палон трох амэрыканскіх салдатаў, якія патрулявалі югаслаўска-македонскую мяжу. Журналісты, якія вядуць рэпартажы зь югаслаўска-альбанскай мяжы, заўважаюць рэзкія адрозьненьні ў зьнешнім выглядзе ўцекачоў, якія адбыліся літаральна за апошнія два дні. У аўторак ўцекачы выглядалі агаломшанымі, іх твары былі застылыя. У сераду твары ўцекачоў былі скажоныя, многія адкрыта рыдалі — піша карэспандэнт New York Times. «Калі мы зьяжджалі ўздоўж вуліцы, усе крамы і дамы гарэлі з абодвух бакоў», - кажа стары мужчына, які прыехаў на аўтобусе з Дзякавіцы. «Абстрэл ідзе непарыўна з учорашняга дня, - кажа Дзердзь Мэртур, іншы ўцякач з гэтага рэгіёну. - Там сотні мёртвых. Паліцыя і спэцвойскі спальваюць дамы». Іншая група ўцекачоў прыбыла на мяжу са сталіцы краю Прышціны. Яны паведамляюць, што горад у агні. Аднак пакуль немагчыма пацьвердзіць сьведчаньні ўцекачоў якімі-небудзь іншымі міжнароднымі крыніцамі. Вялікая чарга згрудзілася на югаслаўска-альбанскай мяжы. Альбанскія ўлады вымушаныя ўводзіць новую сыстэму рэгістрацыі ўцекачоў, у якіх сэрбы на мяжы мэтадычна забіраюць пашпарты ды іншыя дакумэнты. Альбанскія памежнікі могуць прапускаць толькі каля 200 чалавек у гадзіну. Сэрбскія ўлады просяць альбанскіх памежнікаў паскорыць гэты працэс. Але ў сераду менавіта сэрбы спынілі гэты паток. Гэта ўжо стала звычкай для сэрбскіх памежнікаў пасьля рабаваньня ўцекачоў і адкручваньня іхніх аўтамабільных нумароў, зачыніць мяжу ў сярэдзіне дня на абед, вяртаючыся да працы толькі ў дзьве гадзіны. Усяго з пачатку натаўскага бамбаваньня югаслаўскіх ваенных цэляў за гэтыя 8 дзён 156 тысячаў жыхароў правінцыі хлынулі з Косава ў суседнія краіны. Зь іх каля 100 тысячаў перасяклі альбанскую мяжу. Тым часам увага амэрыканскіх СМІ сёньня пераважна сканцэнтраваная на лёсе трох амэрыканскіх пехацінцаў, захопленых ў палон сэрбскімі войскамі. Салдаты, якія ў складзе сілаў НАТО кантралявалі югаслаўска-македонскую мяжу, патрапілі пад аўтаматны агонь і былі адарваныя ад астатняй часткі патруля. «Яны сказалі па радыё, што абкружаныя, але нічога больш не было чуваць"», - паведаміў прадстаўнік Пэнтагону Кенэт Бэкан. Натаўскія сілы разам з македонскай паліцыяй неадкладна пачалі пошукі і ажыцьцявілі высадку верталётаў з адмысловымі сэнсарнымі датчыкамі. Але нягледзячы на тое, што пошукі працягваліся каля 12 гадзінаў, пехацінцаў не ўдалося знайсьці. Сёньня раніцай сэрбскае тэлебачаньне паказала кадры, якія паказваць знаходжаньне ў палоне гэтых трох амэрыканскіх вайскоўцаў. Вось што заявіў з гэтай нагоды прэсавы сакратар НАТО Дэймі Шэй: «Кіраўнік брытанскага МЗС Робін Кук падкрэсьліў, што адказнасьць за лёс і здароўе трох амэрыканскіх салдатаў ляжыць пэрсанальна на прэзыдэнце Югаславіі Слабадане Мілошавічы». Кіраўнікі НАТО заяўляюць сёньня, што вайсковая апэрацыя супраць Югаславіі набірае сілу, уступаючы ў сваю наступную фазу. Учора падчас налётаў авіяцыі быў разбураны мост праз Дунай у горадзе Нові Сад на поўначы Сэрбіі. Таксама быў нанесены ўдар па штабу сэрбскіх спэцыяльных сілаў Сёньня сэрбскае дзяржаўнае тэлебачаньне паказала кадры сустрэчы лідэра косаўскіх альбанцаў Ібрагіма Руговы з прэзыдэнтам Югаславіі Мілошавічам. У сюжэце сьцьвярджалася, што абодва лідэры пагадзіліся аб неабходнасьці палітычнага разьвязаньня косаўскага крызысу. На кадрах Мілошавіч і Ругова паціскаюць адзін аднаму рукі. Раней тэлебачаньне паказвала Ругову, які паведамляў, што знаходзіцца пад аховай сэрбскай паліцыі. Генэральны сакратар НАТО Хавіер Саляна выказаў сумнеў, ці Ругова дзейнічае з уласнае волі, і заявіў, што хацеў бы пачуць яго самога.

Самае папулярнае
1