Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 31 сакавіка 1999 г.


Уладзімер Глод, Менск

Затрыманьне Міхаіла Чыгіра і перадача яго ў сьледчы камітэт Міністэрства Ўнутраных Справаў сталіся тэмамі прэсавай канфэрэнцыі, якую правяла 31 сакавіка жонка кандыдата ў прэзыдэнты — Юлія Чыгір.

Перш-наперш журналістам раздалі копію ліста, які ўручылі Юліі Чыгір у сьледчым камітэце МУС. Ён вельмі караценькі — у гэтым дакумэнце сьцьвярджаецца, што «Ваш муж Чыгір 30 сакавіка быў затрыманы ў парадку артыкулу 119 крымінальна-працэсуальнага кодэксу РБ па падазрэньні ў зьдзяйсьненьні злачынства, якое прадугледжанае ў артыкуле 91, частка 4 крымінальнага кодэксу РБ».

Камэнтуючы гэты дакумэнт, Юлія Чыгір зрабіла дзьве галоўныя высновы. Сэнс першай у тым, што няма патрэбы сумнявацца ў сумленнасьці былога кіраўніка ўраду — ніякіх злачынстваў ён ніколі не ўчыняў. І другая выснова — ...

(Ю.Чыгір:) «Лукашэнка вельмі памыляецца, калі думае, што ён пазбавіўся галоўнага суперніка ў перадвыбарнай барацьбе. Мы будзем працягваць гэтую справу, і калі ўчора і раней у мяне не было маральнага права непасрэдна ў гэтым удзельнічаць, непасрэдна сустракацца зь людзьмі, агітаваць і расказваць — хто такі Лукашэнка, дык на сёньняшні дзень я маю пэўны намер: не спыняцца ні ў якім разе».

Жонка Міхаіла Чыгіра патлумачыла, што ейны муж шкадаваў Лукашэнку за ягонае цяжкае дзяцінства, але цяпер у Юліі Чыгір няма падставаў падзяляць такія пачуцьці. А таму яна гатовая шмат пра што распавесьці. У прыватнасьці Юлія Чыгір ахарактарызавала Лукашэнку «як чалавека са спустошаным духам, які ня мае права вырашаць чужыя лёсы». На ейную думку, прыйдзе час, калі сыны Лукашэнкі будуць вымушаныя зьмяніць прозьвішча, паколькі ім будзе сорамна мець зьняслаўленае прозьвішча.

Юлія Чыгір у прыватнасьці адзначыла:

(Ю.Чыгір:) «Я была збоку і бачыла тое, што нават ня бачыў Чыгір. Я мела добрыя дачыненьні зь людзьмі, якія мелі доступ да драздоўскай рэзыдэнцыі. Я думаю, калі на вёсцы будуць ведаць, што Лукашэнка бегае па стадыёне ў гарнітуры за 2000 даляраў, або езьдзіць на каньках за 1000 даляраў... Чаму з нас патрабуюць дэклярацыю аб даходах — у жанчыны, якая за ўсё жыцьцё сабрала 500 даляраў, каб перадаць іх сыну ці дачцэ, пытаюцца «дзе ты іх узяла?»...»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG