Яшчэ да 5 красавіка ў прэстыжнай варшаўскай галерэі «Захэнта» можна паглядзець выставу вядомага беларускага мастака зь Беласточчыны Лявона Тарасэвіча. Выстава займае сем вялікіх заляў галерэі і зьяўляецца аглядам творчасьці мастака ад часоў вучобы ў Варшаўскай мастацкай акадэміі да сёньняшняга часу. Лявона Тарасэвіча лічаць адным з найбольш цікавых мастакоў Польшчы. Нарадзіўся ён у 1957 годзе у Валілах-Станцыі, за 40 кілямэтраў на ўсход аб Беластоку. Вучыўся ў мастацкім ліцэі ў Супрасьлі і ў мастацкай акадэміі ў Варшаве, дзе і пачаў сваю вялікую кар'еру. Меў свае індывідуальныя выставы ва ўсіх найлепшых галерэях Польшчы, а таксама Швэцыі, Нямеччыны, Вугоршчыны, Ізраілю, Беларусі, Прыбалтыкі, паказваў карціны ў Бэрліне й Вэнэцыі, Лёндане, Нью-Ёрку, Сан Паўлё ў Бразыліі, а таксама падчас алімпіяды ў Сэуле. Лявон Тарасэвіч жыве й творыць у роднай ваколіцы, дзе на патрэбы моду й майстэрні адаптаваў старую апусьцелую школу. Маляваньне зь мінулага году спалучае з прафэсурай у мастацкай акадэміі ў Варшаве. Вядомы таксама ў беларускім грамадзкім жыцьці Беласточчыны. Нейкі час узначальваў гмінны аддзел Беларускага Дэмакратычнага Аб'яднаньня ў Гарадку. У 80-я гады рабіў мастацкую апрацоўку студэнцкага часапісу «Сустрэчы», затым шмат малюнкаў і шаржаў зьмясьціў у тыднёвіку «Ніва». Цяпер зрабіў графічную апрацоўку польска-беларускага месячніка «Czasopis» і заснаваў месячнік у сваёй гміне «Гарадоцкія Навіны». Стварыў таксама рок-гурт «Брага», якому піша тэксты. Лявон Тарасэвіч у сьвеце найбольш вядомы як пэйзажыст. Малюе алеем на палатне. Але таксама сам арганізуе сабе прастору выставачных заляў. Часта прыкрывае фарбай сьцены і калёны ў адведзеных яму пад выставы памяшканьнях. Крытыкі мастацтва параўноўваюць гэта з тым, што рабілі калісьці ў сьвятынях аўтары фрэсак. Апошнім часам Лявон Тарасэвіч усё больш набліжаецца да манумэнтальнага мастацтва стварае карціны, якія маюць па некалькі мэтраў ушыркі і ўвышкі. Але малюе і невялікія квадраты, якія так насычаныя колерамі, што здаецца як быццам бы фарба пералівалася за берагі карціны. Найбольш характэрнымі элемэнтамі ягоных пэйзажаў зьяўляюцца зааранае поле, лес, уквечаны луг, птушкі. Некаторыя карціны выразна інсьпіраваныя ягонымі экзатычнымі падарожжамі. У часе адкрыцьця выставы здарыўся палітычны скандал. Лявон Тарасэвіч сказаў журналісту Польскага Прэсавага Агенцтва, што «Салідарнасьць» на Беласточчыне ў 80-я гады была нацыяналістычная і варожа ставілася да беларусаў, а нават хацела вывезьці іх зь Беласточчыны. Словы Тарасэвіча працытавалі беластоцкія газэты. Абураныя дзеячы «Салідарнасьці» аспрэчвалі гэтыя абвінавачаньні. У штодзёнцы «Kurjer Poranny» выказваньні Лявона Тарасэвіча пракамэнтаваў беларускі дзеяч і гісторык Алег Латышонак, які ў 80-я гады за падпольнае выдавецтва праседзеў 8 месяцаў у турме: «Прадузятасьці і часта крыўдныя стэрэатыпы паўтарае народ, але так не павінен гаварыць чалавек адукаваны і на дадатак вядомы. Беларусаў зь Беласточчыны плянавала вывезьці не «Салідарнасьць», а камуністычная ўлада пад канец 40-х гадоў». Парадаксальна гэты скандал, які пачаўся пры нагодзе мастацкай выставы, можа мець палітычны эпілёг. Ён можа спрычыніцца да таго, што Алег Латышонак стане падляскім віцэ-ваяводам. «Салідарнасьць», якая кіруе ў Беластоку, доўга баранілася перад націскамі Варшавым каб адным з намесьнікаў падляскага ваяводы быў беларус. Але цяпер, здаецца, пагодзіцца на Алега Латышонка хоць бы таму, каб даказаць сваю талерантнасьць да нацыянальных меншасьцяў.

Самае папулярнае
1