Сёньня сталі вядомыя падрабязнасьці грамадзкіх слуханьняў у справе інтэграцыі Беларусі і Расеі, якія ў Маскве правялі кааліцыя "Правае дзеяньне" і прадстаўнікі дэмакратычнай апазыцыі зь Беларусі. Дзяржаўныя суверэнітэт і тэрытарыяльная цэласнасьць Расеі і Беларусі ёсьць найвышэйшымі каштоўнасьцямі, адзначаецца ў мэмарандуме. Канстытуцыі Расея і Беларусі не дазваляюць правесьці аб'яднаньне двух краінаў; статуту саюзу Беларусі і Расеі не стае юрыдычнае базы, няма ясных мэтаў і мэханізмаў зьбліжэньня. Увесь эканамічны цяжар інтэграцыі ляжа на плечы простых грамадзянаў і прывядзе да яшчэ большага зьбядненьня. Ідэя грашовага сурагату ў якасьці адзінай валюты, паводле заявы аўтараў мэмарандуму, канчаткова падарве давер да нацыянальных валютаў як у сусьветнай супольнасьці, гэтак і ў насельніцтва абедзвюх краінаў. Асобны разьдзел мэмарандуму прысьвечаны праблеме правоў чалавека: "Сытуацыя з правамі чалавека выклікае сур'ёзную заклапочанасьць на ўсёй постсавецкай прасторы, але ў Беларусі гэтае пытаньне стаіць асабліва востра. Гэта істотна абцяжарвае добрасуседскія стасункі. Мы перакананыя, што вырашэньне пытаньня інтэграцыі Беларусі і Расеі немагчымае да аднаўленьня дэмакратычных свабодаў у Беларусі, правядзеньня справядлівых і вольных выбараў прэзыдэнта і парлямэнта ў тэрміны, вызначаныя Канстытуцыяй". З расейскай сталіцы Масквы перадае наш карэспандэнт Юры Дракахруст. Адносіны беларускай і расейскай дэмакратыяў заўсёды былі дастаткова складаныя. Але зараз абставіны прымушаюць іх знаходзіць ўзаемапаразуменьне. Ня толькі беларуская апазыцыя, але і частка расейскіх дэмакратаў з насьцярогай ставяцца да чарговай інтэграцыйнай гульні, распачатай у кацы мінулага года. Беларускія дэмакраты зацікаўленыя ў тым, каб давесьці да расейскага грамадзтва факт сканчэньня гэтым летам легітымных прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў. У сваю чаргу, расейскія правыя лібералы, атрымаўшы паразу, зацікаўленыя ў пошуку саюзьнікаў у блізкім замежжы. Беларускі бок на слуханьнях быў прадстаўлены Сямёнам Шарэцкім, Станіславам Шушкевічам, Юрыям Хадыкам, Станіславам Багданкевічам, Міхаілам Чыгіром ды іншымі. Сярод расейскіх удзельнікаў слуханьняў былі Барыс Нямцоў і Ягор Гайдар, дэпутаты Дзярждумы Баравы, Юшанкоў і Козыраў, экс-міністр эканомікі Ясін. У сваім уступным слове Барыс Нямцоў адзначыў, што інтэграцыя немагчымая, калі ў адной з краінаў парушаюцца правы чалавека, а яе лідар не прызнаны сусьветнай супольнасьцю. Ён лічыць, што аб'яднаньне можа прывесьці да дэзынтэграцыі Расеі. З вельмі рэзкай прамовай выступіў Станіслаў Шушкевіч. Ён рашуча выказаўся супраць усялякай палітычнай інтэграцыі. На ягоную думку, зараз Беларусь вельмі нагадвае калёнію Расеі, а больш дакладна - расейскіх камуністаў. Адзін з кіраўнікоў "Хартыі-97" Андрэй Саньнікаў распавядаў расейскім калегам пра тыя высілкі, якія прымае афіцыйная Масква дзеля прарыву ізаляцыі, у якую патрапіў Лукашэнка. Таму беларускім дэмакратам цяжка зважаць на наяўнасьць іншых поглядаў у Расеі. Яны адчуваюць на сабе заганныя наступствы палітыкі, якую праводзяць урады Расеі. Размова закранула ня толькі двухбаковыя адносіны, але і ўнутранае становішча ў Беларусі. Удзельнікі слуханьняў казалі аб наяўнасьці канстытуцыйнага крызісу ў Беларусі, зьвязанага са сканчэньнем тэрміну прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў Лукашэнкі. Варта адзначыць, што пазыцыі, якія выказваліся на слуханьнях, усё ж разыходзіліся. Прадстаўнікі беларускай апазыцыі казалі пра немагчымасьць інтэграцыі ў прынцыпе. Расейскія ж прадстаўнікі выкладалі тыя ўмовы, пры якім аб'яднаньне магло б быць прымальным для іх - вольны рынак і дэмакратыя. Яны, праўда, падкрэсьлівалі, што зараз гэтыя ўмовы не існуюць, але супраць аб'яднаньня як такога выказваліся толькі некаторыя. У той час як дэпутаты Козыраў і Ганчар адкрыта выказваліся за аб'яднаньне. У адным расейскія ўдзельнікі былі адзіныя: аб'яднаньне, калі і магчымае, дык толькі ў выглядзе ўваходжаньня Беларусі ў склад Расейскай Фэдэрацыі. На карысьць гэтага меркаваньня выказваліся палітычныя, эканамічныя і нават юрыдычныя аргумэнты. Напрыклад, на думку Міхаіла Краснова, расейская Канстытуцыя іншага шляху і не прадугледжвае. Разыходжаньні паміж беларускімі і расейскімі дэмакратамі існуюць, але беларускім уладам яны бачацца неістотнымі. Прадстаўнік беларускай амбасады, які прысутнічаў на слуханьнях, зрабіў адмысловую заяву з асуджэньнем гэтага мерапрыемства, абвінаваціўшы яе ўдзельнікаў у тэндэнцыйнасьці і аднабаковасьці падыходаў.

Самае папулярнае
1