Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 12 сакавіка 1999 г.


Сёньня старшыня Беларускага Народнага Фронту Зянон Пазьняк зьвярнуўся ў Камісію Правоў Чалавека ААН, АБСЭ і шэраг міжнародных праваабарончых арганізацыяў з заклікам падтрымаць ідэю правядзеньня прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі ў траўні сёлета і даслаць на іх сваіх назіральнікаў.

Пазьняк заявіў, што рэпрэсіі супраць палітычных апанэнтаў з боку Лукашэнкі маюць сыстэмны характар і робяцца ўсё больш жорсткімі. Пазьняк нагадаў пра зьбіцьцё афіцэрамі спэцслужбаў дэпутатаў Беларускага Народнага Фронту ў зале парлямэнту ў 1995 годзе і нядаўні арышт старшыні Цэнтральнай Выбарчай Камісіі Віктара Ганчара, да якога падчас зьняволеньня прымяняліся катаваньні.

Пазьняк, які ад 1996 году знаходзіцца ў палітычнай эміграцыі і цяпер вылучаны Беларускім Народным Фронтам у якасьці кандыдата на прэзыдэнцкіх выбарах, зьвярнуўся па міжнародныя гарантыі бясьпекі ягонага вяртаньня на Бацькаўшчыну.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG