Сёньня стала вядома, што галадоўку пратэсту абвясьціў Віктар Ганчар, а іншы сябар ЦэнтарВыбарКаму Сяргей Абадоўскі ў выніку галадоўкі дастаўлены ў шпіталь. Сухую галадоўку пратэсту ў камэры спэцразьмеркавальніка на Акрэсьціна абвясьціў Віктар Ганчар, старшыня Цэнтральнай камісіі ў справе выбараў прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь. Ён адмаўляецца размаўляць з пэрсаналам спэцразьмеркавальніка і прымаць ад іх ежу. Ад перадачаў Ганчар адмовіўся. Сёньня стала вядома, што ўначы да Ганчара ў вязьніцу выклікалася хуткая дапамога, але Віктар Ганчар адмовіўся ад шпіталізацыі. Учора жонцы Ганчара Зінаідзе адмовілі ў сустрэчы з мужам, але сёньня намесьнік кіраўніка ГУУСу Мікалай Дрозд дазволіў Ганчару сустрэчу з жонкай. Дарэчы, начальнік спэцразьмеркавальніка Палутаў заўчора за выдатную службу атрымаў пагоны падпалкоўніка. Сёньня ж у менскі шпіталь хуткай дапамогі з дыягназам «востры гіпэртанічны крыз» быў дастаўлены Сяргей Абадоўскі, сябра ЦэнтарВыбарКаму, які ад 1 сакавіка ўтрымваўся ў спэцразьмеркавальніку на Акрэсьціна. Пра гэта нашаму радыё паведаміў прэсавы сакратар Цэнтральнай камісіі ў справе выбараў прэзыдэнта Беларусі Аляксандар Коктыш. Нагадаю, што сп. Абадоўскі атрымаў 5 сутак адміністрацыйнага арышту і ў залі суду абвясьціў галадоўку пратэсту. Віктар Ганчар 1 сакавіка быў гвалтоўна схоплены і атрымаў 10 сутак арышту. Суд Ленінскага раёну асудзіў сябра ЦэнтарВыбарКаму за факт правядзеньня 25 лютага ў адной зь менскіх прыватных кавярняў паседжаньня камісіі ў справе выбараў прэзыдэнта.

Самае папулярнае
1