Былы судзьдзя Канстытуцыйнага Суду Беларусі Міхаіл Пастухоў на просьбу Радыё Свабода пракамэнтаваў прыцягненьне да адміністрацыйнай адказнасьці сяброў ЦэнтарВыбарКаму. Незаконнымі назваў былы судзьдзя Канстытуцыйнага Суду Беларусі Міхаіл Пастухоў дзеяньні міліцыі і судоў Беларусі ў прыцягненьні да адміністрацыйнай адказнасьці сяброў ЦэнтарВыбарКаму на чале зь Віктарам Ганчаром. Камэнтуючы вынікі судовых працэсаў над Ганчаром ды іншымі сябрамі Выбарчай камісіі, Пастухоў перш за ўсё зьвярнуў увагу на парушэньні асноўных правоў, гарантаваных Канстытуцыяй: (Пастухоў:) «Канстытуцыя гарантуе свабоду мірных сходаў, мітынгаў, шэсьцяў, і ніякіх абмежаваньняў быць ня можа, акрамя выпадку, калі падчас масавых акцыяў магчымыя парушэньні грамадзкага парадку. Згодна з Законам аб сходах і мітынгах, прынятым 30 сьнежня 1997 году, міліцыя мае права ўмяшацца ў правядзеньне акцыі толькі пры парушэньні правапарадку. Але ў дадзеным выпадку міліцыя ўварвалася ў кавярню, дзе йшоў сход ЦэнтарВыбарКаму, без аніякіх прычынаў. У гэтым сэнсе дзеяньні міліцыі ў затрыманьні сяброў ЦэнтарВыбарКаму цалкам незаконныя. Спасылкі міліцыянтаў і судзьдзяў на 167 артыкул адміністрацыйнага кодэксу - таскама беспадстаўныя, бо згодна з Законам аб сходазх і мітынгах, на які абапіраецца 167 артыкул адміністрацыйнага кодэксу, парадак правядзеньня гэтых сходаў дакладна рэглямэнтаваны. Сфэра дзеяньня Закону аб мітынгах і дэманстрацыях не пашыраецца на сходы, якія праводзяцца ў закрытых памяшканьнях. Такім чынам, толькі за тое, што дэпутаты сабраліся ў кавярні, іх нельга было прыцягваць да адказнасьці. Інакш нават вясельле, дзе бяз гутарак на палітычныя тэмы цяпер не абыходзіцца, можна было б лічыць сходам, на які трэба было б атрымваць дазвол уладаў». Міхаіл Пастухоў не абыйшоў у сваім камэнтары і спасылкі судзьдзяў на тое, што сябры ЦэнтарВыбарКаму быццам бы ня мелі адпаведных паўнамоцтваў і назваліся ЦэнтарВыбарКамам незаконна. Былы судзьдзя Канстытуцыйнага Суду заўважае на гэта, што сябры ЦэнтарВыбарКаму былі абраныя грамадзкімі арганізацыямі ў адпаведнасьці з Законам аб выбарах у Вярхоўны Савет і што яны праводзілі не палітычны мітынг, а службовае паседжаньне, цалкам у адпаведнасьці з законам. На думку Міхаіла Пастухова, Віктар Ганчар паводзіў сябе юрыдычна абсалютна карэктна, калі зафіксаваў у адпаведных пратаколах дзеяньні міліцыянтаў, якія перашкаджалі службоваму паседжаньню ЦэнтарВыбарКаму. (Пастухоў:) «Старшыня камісіі ў справе выбараў прэзыдэнта мае права складаць гэткія дакумэнты аб прыцягненьні да адказнасьці. Іншая рэч - што рэальная ўлада не на баку ЦэнтарВыбарКаму, і пакуль можна весьці гутарку толькі аб будучай адказнасьці службовых асобаў, якія перашкаджаюць Віктару Ганчару і ягонай камісіі».

Самае папулярнае
1