Заява намесьніка прэсавага сакратара Дзяржаўнага Дэпартамэнту ЗША Джэймса Фоўлі, 25 лютага 1999, Вашынгтон Злучаныя Штаты з глыбокай трывогай разглядаюць сёньняшні арышт сіламі бясьпекі Беларусі 14-ці сяброў Цэнтральнай Выбарчай Камісіі улучна зь яе старшынёй Віктарам Ганчарам. Мы заклікаем Урад Беларусі неадкладна вызваліць сяброў камісіі і распачаць працу з дэмакратычнай апазыцыяй дзеля вырашэньня доўгатэрміновага канстытуцыйнага крызысу ў Беларусі. Канстытуцыйны канфлікт стаўся непасрэдным вынікам нелегітымнага рэфэрэндуму 1996 году. Канстытуцыйны Суд Беларусі прызнаў рэфэрэндум спрэчным з Канстытуцыяй, і Злучаныя Штаты, Эўрапейскі Зьвяз, тройка і Парлямэнцкая Асамблея АБСЭ, а таксама шырокая міжнародная супольнасьць не прызналі яго. Тым ня менш прэзыдэнт Лукашэнка ужыў рэфэрэндум для ўзмацненьня сваёй улады і падаўжэньня тэрміну свайго прэзыдэнцтва на два гады. Беларусь павінна вырашыць гэты канстытуцыйны крызыс распачаўшы дэмакратычны палітычны працэс, у якім маглі б узяць удзел усе элемэнты грамадзтва, улучна з апазыцыяй. Добрым пачаткам было б прывядзеньне закону аб мясцовых выбарах у адпаведнасьць з рэкамэндацыямі менскай місіі АБСЭ. Мінуў цэлы год змарнаваных магчымасьцяў, калі ўрад Беларусі ігнараваў заканадаўчыя рэкамэндацыі місіі АБСЭ і спробы паспрыяць дыялёгу.
Самае папулярнае
1