Суразмоўца нашага карэспандэнта адвакат Тацьцяна Станкевіч, якая абараняла Шыдлоўскага ў судзе (эфір 20 лютага). Так супала, што менавіта ў такія лютаўскія дні мінулага года ў Менскім абласным праходзіў працэс над Аляксеям Шыдлоўскім і Вадзімам Лабковічам. Як зараз, маразы зьмяняліся адлігай, і ў вокны суда ўсё часьцей зазірала сонца. Аднак хлопцы, што сядзелі на лаве падсудных, набліжэньне вясны наўрад ці адчувалі. Ва ўсялякім разе, гэтак мяркуе мая суразмоўца адвакатка Тацьцяна Станкевіч. Цытую: "Ужо першыя дні працэсу АМАПаўцы з сабакамі, жалезная клетка, жорсткі тон суддзі Лаўрова пераканалі майго абароннага, што на волю з суду ён ня выйдзе", распавядае Тацьцяна Станкевіч. І далей, паводле ейнага меркаваньня, Аляксей абараняўся "аўтаматычна". Ад сваёй ранейшай пазыцыі ён не адступаў, паказаньняў не мяняў, але бачна было, што ў посьпех ён ня верыць. А ці верыла ў посьпех абарона? Такому пытаньню адвакатка зьдзівілася. (Станкевіч:) "Гэта быў узорна-паказальны працэс з мэтаю прадэманстраваць усім, якія наступствы чакаюць за падобныя дзеяньні. Аднак Шыдлоўскі і Лабковіч заяўлялі, што яны выказвалі палітычны пратэст. Між тым, у Крымінальным Кодэксе палітычных артыкулаў няма. Зразумела, што ім інкрымінаваліся крымінальныя артыкулы. Што, аднак, не мяняла палітычнай сутнасьці справы." Тое, што віна хлопцаў у судзе была даказаная, адвакат дагэтуль ставіць пад сумнеў. (Станкевіч:) "Я лічу, што віна гэтых хлопцаў даказаная не была. Іх яшчэ можна было прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасьці, хаця і тут з доказамі былі праблемы. Галоўны сьведка супрацоўнік Стаўбцоўскай пажарнай аховы так і ня здолеў пераканаць мяне, што бачыў, што менавіта Шыдлоўскі намалёўваў лёзунг на будынку райвыканкаму. Між тым сьведка заяўляў гэта вельмі пераканана. На маю думку, тут спрацаваў нейкі асабісты фактар. Паводле зьвестак, у гэтага сьведкі і ў Шыдлоўскага раней ня склаліся адносіны. Але ўсё роўна, нават калі і паверыць паказаньням сьведкі, інкрымінаваньне хлопцам 96-га артыкулу Крымінальнага Кодэксу ("Нанясеньне вялікай шкоды дзяржаўнай маёмасьці") гэта яўнае перабольшваньне). Страты на зафарбаваньне надпісу гэта грошы непараўнальныя з коштам будынку, а артыкул 96 выкарыстоўваецца, калі нанесеныя менавіта "значныя страты". Я лічу, што суд нават выйшаў за межы абвінавачваньня, што ляжыць цалкам на сумненьні суддзі Лаўрова." Таксама з асаблівасьцяў таго працэсу яна адзначае манэру паседжаньняў суддзём, які дазваляў сабе такія выразы і заўвагі ў бок абвінавачаных, якія, на яе думку, ня мелі дачыненьня да справы. (Станкевіч:) "Гэтую манэру я б назвала некарэктнай. І па маіх дадзеных, менавіта за гэта суддзя Лаўроў атрымаў потым заўвагу на пленуме Вышэйшага Суда. Але што з таго суддзю пажурылі, але канечне ж, вынесены ім прысуд ніхто не адмяніў. Хаця мы і падавалі апэляцыю". Працэс над Шыдлоўскім і Лабковічам завяршыўся 23 лютага, а ўжо праз некалькі месяцаў Тацьцяна Статкевіч абараняла ў судзе яшчэ аднаго актывіста "Маладога Фронту" Вадзіма Кабанчука. А потым студэнта Мухіна, якога ўлады гэтаксама абвінавачвалі ў хуліганстве за напісаньне антыпрэзыдэнцкіх лёзунгаў. Што гэта сьвядомая спэцыялізацыя на абароне тых, каго перасьледуюць за палітычную дзейнасьць? (Станкевіч:) "Калі шчыра, я не займаюся палітыкай, а зыходжу толькі з таго, што кожны чалавек мае права на абарону".

Самае папулярнае
1