Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 17 лютага 1999 г.


Уладзімер Глод, Менск

Сёньня стала вядома, што Цэнтральная Выбарчая Камісія на чале з Віктарам Ганчаром зьвярнулася ў прадстаўніцтва Арганізацыі Бясьпекі й Супрацоўніцтва ў Эўропе (АБСЭ) з просьбаю, каб гэтая міжнародная арганізацыя дапамагла з тэхнікай для правядзеньня выбараў.

Гаворка тычыцца гэтак званага "басьнійскага варыянту". Гэты спосаб быў упершыню апрабаваны ў 1993 годзе падчас выбараў у Босьніі. Тады АБСЭ выдзеліла гэтай краіне адмысловую тэхніку. Гэтая электронна-кампутарная тэхніка працуе паводле прынцыпу адбітку пальцаў. Выбаршчык заходзіць у аўтамабіль і націскае на кнопку. Спрацоўвае электроніка, і адбываецца галасаваньне. Прагаласаваць двойчы таму самаму чалавеку немагчыма, паколькі ў такім выпадку электроніка спрацоўвае і блякуе галасаваньне.

Зусім магчыма, што АБСЭ прадаставіць такую тэхніку ЦэнтарВыбарКаму. Законам аб выбарах прэзыдэнта Беларусі дазваляецца пачаць датэрміновае галасаваньне за дзесяць дзён да выбараў. А гэта значыць, што за некалькі дзён на машынах можна аб'ехаць усю краіну. І кожны выбаршчык, "не пакідаючы сьлядоў" для ўладаў, можа выканаць свой грамадзянскі абавязак.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG