Сёньня старшыня Вярхоўнай Рады Ўкраіны Аляксандар Ткачэнка сустрэўся з прэзыдэнтам Лукашэнкам і выступіў на сэсіі «палаты прадстаўнікоў нацыянальнага сходу Беларусі». Учора ў Менск з афіцыйным візытам прыбыла дэлегацыя ўкраінскага парлямэнту на чале са сьпікерам Аляксандрам Ткачэнкам. У склад дэлегацыі ўваходзяць 11 дэпутатаў, якія прадстаўляюць левыя ды апазыцыйныя прэзыдэнту Ўкраіны фракцыі. Учора, прыляцеўшы ў Менск, сьпікер Вярхоўнай Рады зрабіў заяву для журналістаў, у якой у прыватнасьці гаворыцца: «Мы павінны паклапаціцца аб узнаўленьні й далейшым разьвіцьці братэрскай сардужнасьці трох вялікіх славянскіх народаў - украінскага, беларускага й расейскага». Падчас сёньняшняй размовы зь беларускім прэзыдэнтам украінскі госьць таксама выказаўся за тое, каб тры славянскія дзяржавы былі ў саюзе. Аляксандар Лукашэнка з свайго боку заявіў, што хацеў бы бачыць Украіну ў складзе саюзу. Ён дадаў, што сьпяшацца з гэтым далучэньнем ня варта. На ягоны погляд, нават ня вельмі важна, на якіх умовах Украіна ўвойдзе ў саюз. Прэзыдэнт Беларусі выказаў шкадаваньне з прычыны таго, што ўчора Савет Фэдэрацыі Расеі адмовіўся ратыфікаваць дамову з Украінай, але Лукашэнка ўпэўнены, што гэта будзе выпраўлена. Спадзяваньне на гэта выказаў і Аляксандар Ткачэнка. «Лужкоў - гэта ня ўся Расея. Масква - гэта ня ўся Расея», - сказаў ён, маючы на ўвазе заклікі маскоўскага мэра не ратыфікаваць дамову з Украінай. Апоўдні сьпікер Вярхоўнай Рады Ўкраіны выступіў перад дэпутатамі «палаты прадстаўнікоў нацыянальнага сходу Беларусі». Тэзы прамовы Аляксандра Ткачэнкі былі вытрыманыя ў духу настальгіі па былым саюзе. «На шляху ад крэйсэра «Аўрора» да Белавескай пушчы нашыя народы мэтанакіравана ўзьнімаліся да вяршыняў прагрэсу. Для Ўкраіны сямігадовы шлях ад «Белавежжа» стаў сям'ю стромымі прыступкамі ўніз», - гаварыў Аляксандар Ткачэнка. Ён лічыць, што нашым дзяржавам зь іх славянскімі асаблівасьцямі ў агульнаэўрапейскую сям'ю патрапіць няпроста, а нават і небясьпечна. Госьць з Кіева вельмі хваліў Беларусь, якая, паводле ягоных словаў, ня стала слухаць заморскія байкі пра рынак бязь межаў, карысьць прыватызацыі і самарэгуляваньне цэнаў. Аляксандар Ткачэнка вітаў беларуска-расейскае збліжэньне: «Мы з увагай і надзеяй сочым за ўмацаваньнем саюзу Беларусі й Расеі. Нядаўняе падпісаньне дэклярацыі аб далейшым яднаньні Беларусі й Расеі - сьведчаньне таго, што ніхто ня зможа пераадолець волю народаў». Дэпутацкая заля воплескамі вітала словы ўкраінскага сьпікера. Пасьля сваёй прамовы, у размове з журналістамі сп. Ткачэнка выказаўся за стварэньне адзінай эканамічнай і мытнай прасторы трох краінаў і нават заявіў, што стварэньне палітычнага саюзу Беларусі, Расеі і Ўкраіны - справа бліжэйшай будучыні. У другой палове дня сьпікер Вярхоўнай Рады сустрэўся з старшынём «савету рэспублікі» Паўлам Шыпуком. Быў падпісаны супольны дакумэнт. Беларускія ўлады разглядаюць візыт Аляксандра Ткачэнкі і ягоных калегаў як сур'ёзны дыпляматычны посьпех, як прарыў міжнароднай ізаляцыі, у якой знаходзіцца нелегітымны «нацыянальны сход». Сьпікер Вярхоўнай Рады Ўкраіны мінулага скліканьня Аляксандар Мароз ухіляўся ад афіцыйных кантактаў з «нацыянальным сходам Беларусі». Ягоны наступнік, як бачым, выступіў на сэсіі «палаты прадстаўнікоў». Зразумела, палітыку Ўкраіны вызначае ў першую чаргу прэзыдэнт. Варта адзначыць, што ў складзе парлямэнцкай дэлегацыі Ўкраіны не было прадстаўнікоў ані «Руху», ані прапрэзыдэнцкіх фракцыяў Вярхоўнай Рады. Дзякуючы супраціву гэтых фракцыяў у Вярхоўнай Радзе не прайшла нават прапанова аб далучэньні Ўкраіны да міжпарлямэнцкай асамблеі СНД - ня кажучы ўжо пра яе ўступленьне ў саюз Беларусі й Расеі. Але нагадаем, што ў бягучым годзе ва Ўкраіне адбудуцца прэзыдэнцкія выбары. І візыт сп. Ткачэнкі ёсьць ілюстрацыяй ня толькі зьменаў, якія адбыліся ў складзе Вярхоўнай Рады пасьля парлямэнцкіх выбараў, але й настрояў пэўнай часткі ўкраінскага электарату напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў.

Самае папулярнае
1