У мінулыя выхадныя ў Берасьці мясцовыя актывісты БНФ і Маладога Фронту ў розных раёнах гораду ладзілі акцыі раздачы ўлётак, якія ў той або іншай форме далі б магчымасьць берасьцейцам даведацца пра пападлёку падзеяў, зьвязаных з падпісаньнем у Маскве дэклярацыі аб далейшым «единеніи» Беларусі й Расеі. Як паведаміў адзін з удзельнікаў гэтай акцыі, сябра Беларускага Народнага Фронту Яўген Бяласін, наша грамадзтва вернутае ў савецкія часы, калі зьмест усяго, што друкуецца ў дзяржаўных газэтах, трэба разумець у адваротным сэнсе. Таму прадстаўнікі апазыцыі ў Берасьці і вырашылі давесьці да сваіх землякоў іншы пункт погляду, які немагчыма пачуць і прачытаць у манапалізаваных дзяржаўных сродках масавай інфармацыі. У якасьці ўлётак распаўсюджваліся вытрымкі з публікацыяў у незалежнай прэсе, а таксама трапныя ўзоры «народнай творчасьці». Так, разам з тэкстам артыкулу намесьніка старшыні БНФ Лявона Баршчэўскага і кіраўніка інфармацыйна-аналітычнага цэнтру пры прэзыдыюме Вярхоўнага Савету Беларусі Ўладзімера Падгола, раней надрукаванага ў газэце «Народная Воля», берасьцейцы маглі азнаёміцца і зь вершаваным творам, які мае назоў «У палітычны вянок Беларус-башы». Як стала вядома, бліжэйшым часам прадстаўнікі мясцовай апазыцыі плянуюць правесьці ў Берасьці і іншыя мерапрыемствы ў адказ на бурлівую дзейнасьць беларуска-расейскіх інтэгратараў. Але пройдуць яны хутчэй за ўсё ўжо ў наступным годзе – каб не сапсаваць людзям навагоднія сьвяты.

Самае папулярнае
1