Сёньня ў Менску адбыўся санкцыянаваны пікет Беларускага Народнага Фронту. Акцыя адбывалася пад антыінтэграцыйнымі лёзунгамі і сталася ўжо другой ад моманту падпісаньня ў Маскве саюзнай дэклярацыі. Двухгадзінны пікет быў выстаўлены ня ў цэнтры, а ў «спальным» менскім мікрараёне Чыжоўка і, як заявіў нашаму радыё арганізатар – старшыня Заводзкай Рады БНФ Уладзімер Ладуцька – пікет зьявіўся... (Ладуцька:) «... у сувязі з падпісаньнем дамовы Лукашэнкі з Расеяй. Гэтае пытаньне й выйшла на першае месца...» Пікет, у якім прымала ўдзел каля 30 чалавек, быў выстаўлены пад лёзунгам «Чым саюз цясьнейшы, тым народ бяднейшы». Удзельнікі акцыі трымалі плякаты «Саюз з Расеяй – гэта голад, забойства, вайна», «Абаронім Беларусь ад расейскага імпэрыялізму» і г.д. Адзін з удзельнікаў пікетаваньня, сп. Брылеўскі заявіў нашаму радыё: (Брылеўскі:) «Я трымаю плякат: «Аляксандар Лукашэнка фактычна зьнішчыў беларускую канстытуцыю, законнасьць. У першай палове 1999 году ў Беларусі паводле легітымнай Канстытуцыі павінны адбыцца прэзыдэнцкія выбары. Лукашэнка, баючыся свабодных дэмакратычных выбараў, дзеля захаваньня ўлады й магчымасьці змагацца за лідэрства ў Расеі ідзе на ліквідацыю Беларускай Дзяржавы»». На пікеце зьбіраліся подпісы з патрабаваньнем адстаўкі Лукашэнкі, а таксама распаўсюджваліся ўлёткі Беларускага Народнага Фронту. Пікет быў выстаўлены якраз па дарозе да мясцовага кірмашу, і апазыцыйная літаратура карысталася ў мінакоў павышаным попытам. Распаўсюдніца ўлётак Валянціна Корзун заявіла: (Корзун:) «Рэакцыя самая розная. Пачынаюць мяняцца настроі насельніцтва. Калі раней людзі бачылі, што супраць Лукашэнкі пікет, дык было такое супрацьстаяньне! А цяпер пачынаюць ужо трохі задумвацца...» Задумвацца ж так званыя «простыя людзі» пачынаюць у знаёмых з савецкіх часоў чэргах, адна зь якіх красамоўна стаяла каля гастраному адразу насупраць пікету. (Мужчына з чаргі:) «Мне не падабаецца, асабіста не падабаецца малая заробная плата». (Карманаў:) Як на вашу думку, з падпісаньнем у Маскве саюзнай дамовы – ці палепшыцца ў Беларусі эканамічная сытуацыя? (Мужчына з чаргі:) «Мне ня верыцца, што палепшыцца. Яна лепшая, вядома ж, ня будзе. Мне здаецца, што будзе горш». (Жанчына з чаргі:) «Я – руская, я канешна хачу, штоб падпісалі. Будзет лушча». (Карманаў:) А чым будзе лепш? (Жанчына з чаргі:) «Чэм будзет лепшы? Цем, што людзі будуць более спакайней – прыехал туда, прыехал сюда...» (Карманаў:) Скажыце, як вы думаеце – ці палепшыцца ў Беларусі эканамічная сытуацыя з падпісаньнем у Маскве беларуска-расейскай саюзнай дамовы? (Мужчына з чаргі:) «Не. Будзе так, як цяпер у Расеі...»