Маці й жонкі беларускіх палітычных вязьняў зьвярнуліся з адкрытым лістом да вядомага расейскага хакеіста Паўла Бурэ. Жанчыны заклікалі славутага спартоўца не абясцэньваць свае дасягненьні ў спорце публічнымі сустрэчамі з такімі асобамі, як Аляксандар Лукашэнка. Жонка дэпутата Андрэя Клімава Тацяна, ягоная маці Ганна Пятроўна, маці Аляксея Шыдлоўскага Ларыса Іванаўна, Зоя Кудзінава, Ядвіга Лабковіч ды іншыя родныя беларускіх палітычных вязьняў зьвярнуліся з адкрытым лістом да вядомага расейскага хакеіста Паўла Бурэ. Прычына, якая прымусіла гэтых далёкіх сёньня з-за сваіх турботаў ад спорту жанчын напісаць ліст папулярнаму спартоўцу, такая: 12 сьнежня ў Менску Павел Бурэ сустракаўся зь беларускім прэзыдэнтам. Хакеіста запрасіў у Беларусь Аляксандар Лукашэнка, які пажадаў згуляць з зоркай канадыйскага клюбу «Ванкувэр Кэнакс» на менскай пляцоўцы. І супольная трэніроўка адбылася. Расейская прэса пасьля цытавала водгукі Паўла Бурэ пра тое, як добра беларускі лідэр трымаецца на каньках, як ён упэўнена валодае клюшкай. А ўжо беларускімі афіцыйнымі СМІ гэтыя рэцэнзіі, што тычыліся выключна хакею, былі пададзеныя зь вядомымі абагульненьнямі – маўляў, як клюшку ўмее ў руках трымаць Лукашэнка, гэтак сама ён і з уладай абыходзіцца. Між тым жонкі й маці беларускіх палітычных вязьняў маюць іншы погляд на прэзыдэнцкія здольнасьці Аляксандра Лукашэнкі. Да таго ж іх закранула тое, што ў гульні дзеля ўратаваньня рэйтынгу беларускага прэзыдэнта быў уцягнуты вядомы хакеіст, зусім малады яшчэ чалавек. Аўтары ліста не выключаюць, што Павел Бурэ не зусім дасьведчаны ў беларускіх справах, і таму спрабуюць давесьці яму свой погляд. «Магчыма, Вам невядома, як зьбівалі й выкідалі з залы Вярхоўнага Савету народных дэпутатаў, як хапалі на вуліцы дэманстрантаў, як вывозілі ў лес журналістаў, як закрывалі незалежныя газэты, як зьбівалі сярод белага дня людзей толькі за тое, што яны размаўляюць па-беларуску», – пішуць аўтары ліста. Яны ўпэўненыя, што сумленны чалавек ня можа застацца абыякавым да такіх фактаў, і таму даводзяць сп. Бурэ, што, на іх погляд, сустракаючыся з Аляксандрам Лукашэнкам, той аказвае дэманстрацыйную падтрымку «грубаму й некампэтэнтнаму кіраўніку, які давёў краіну да ганьбы, а нас – да сьлёз і гора». Гэты ліст завяршае шчырае прызнаньне ў тым, што імя Паўла Бурэ як спартоўца вельмі паважаюць у Беларусі, аднак «ня варта абясцэньваць гэтае імя публічнымі спатканьнямі з такой асобай, як беларускі прэзыдэнт», – раяць аўтары зварота славутаму хакеісту.

Самае папулярнае
1