На Менскім аўтамабільным заводзе ўскладніліся дачыненьні паміж адміністрацыяй і мясцовай суполкай Свабоднага прафсаюзу мэталістаў Беларусі. Пакуль што незразумела – гэта працяг падзеяў на Менскім трактарным заводзе, дзе, як вядома, таксама канфліктуюць дырэкцыя й Свабодны прафсаюз, альбо на МАЗе супрацьстаяньне бакоў мае «незалежнае паходжаньне». На менскім аўтазаводзе скандал паміж адміністрацыяй і Свабодным прафсаюзам успыхнуў наступным чынам. 17 сьнежня на апэратыўнай нарадзе ў генэральнага дырэктара МАЗу Валянціна Гурыновіча разглядаліся вынікі справаздачнай канфэрэнцыі заводзкай арганізацыі Свабоднага прафсаюзу, якая адбылася тут напярэдадні. Як паведаміў нашаму радыё лідэр гэтай арганізацыі Міхаіл Марыніч, апэратыўная нарада з удзелам шырокага кола заводзкага начальства пачалася зь інфармацыі пра канфэрэнцыю Свабоднага прафсаюзу фінансавага дырэктара прадпрыемства Уладзімера Бабарыкіна, які прысутнічаў на прафсаюзным мерапрымстве. Той, паводле словаў Марыніча, паінфармаваў прысутных, што мерапрыемства ператварылася ў палітычную акцыю. Апроч жорсткай крытыкі адміністрацыі заводу, маўляў, неабгрунтавана крытыкавалася кіраўніцтва краіны, у тым ліку ўрад і прэзыдэнт Лукашэнка. І наогул, як зазначыў кіраўнік заводзкай суполкі Свабоднага прафсаюзу, спадар Бабарыкін давёў да прысутных такую інфармацыю пра канфэрэнцыю, што на ёй, нібыта, гучалі заклікі да гвалтоўнага зьвяржэньня існуючага ў краіне ладу. Адным словам, падсумаваў Міхаіл Марыніч, з тлумачэньня фінансавага дырэктара вынікала, што на заводзе йснуе арганізацыя экстрэмісцкага кшталту, якая займаецца небясьпечнай палітычнай, а не звычайнай прафсаюзнай дзейнасьцю. Лідэр Свабоднага прафсаюзу на той апэратыўнай нарадзе ў генэральнага дырэктара вымушаны быў давесьці да прысутных свой пункт гледжаньня на прафсаюзнае мерапрыемства, зачытаць тэкст рэзалюцыі канфэрэнцыі Свабоднага прафсаюзу, дзе не было ніякіх экстрэмісцкіх выказваньняў. На канфэрэнцыі, паведаміў Міхаіл Марыніч, сябры Свабоднага прафсаюзу Менскага аўтазаводу казалі не пра патрэбу беларускага грамадзтва ў нейкім збройным змаганьні з уладамі, а пра неабходнасьць зьменаў у сацыяльна-эканамічным становішчы працоўнага люду ў Беларусі. Рабочыя МАЗу настойваюць на павелічэньні адміністрацыяй заработнай платы, на ліквідацыі ў гандлёвай сетцы гораду таварнага дэфіцыту. Імкненьне асобы да фізычнага выжываньня ва ўмовах паўгалоднага існаваньня – гэта не экстрэмізм, мяркуе лідэр Свабоднага прафсаюзу Менскага аўтамабільнага заводу. Адначасова, на той самай нарадзе 17 сьнежня ў генэральнага дырэктара, паведаміў Міхаіл Марыніч, ён быў абражаны другім высокапастаўленым прадстаўніком адміністрацыі – тэхнічным дырэктарам заводу Аляксандрам Ракомсіным. У гэтай сувязі, паводле прафсаюзнага лідэра, ён вымушаны быў зьвярнуцца з афіцыйным лістом да кіраўніка МАЗу Валянціна Гурыновіча аб прыняцьці ім паводле факту, на думку Марыніча, наўмыснага паклёпу на дзейнасьць арганізацыі Свабоднага прафсаюзу ды маральнае дыскрэдытацыі ейнага лідэра, публічных мераў асуджэньня паводзінаў двух намесьнікаў генэральнага дырэктара. Камэнтуючы для нашага радыё пункт погляду адміністрацыі Менскага аўтазаводу на выпад яе прадстаўнікоў на адрас Свабоднага прафсаюзу, намесьнік генэральнага дырэктара МАЗу ў пытаньнях інфармацыі Эдуард Падаляк паведаміў 21 сьнежня, што канфліктная сытуацыя носіць эмацыйны характар і не зьяўляецца элемэнтам сплянаванай правакацыі кіраўніцтва МАЗу па дэстабілізацыі становішча ў працоўным калектыве. Між тым, з камэнтару сп. Падаляка няясна, ці зьбіраецца адміністрацыя сталічнага аўтагіганта прызнаць свае агрэсіўныя выпады ў бок Свабоднага прафсаюзу неабгрунтаванымі ды памірыцца з партнэрам па калектыўнай дамове з прадпрыемствам. Для апошняга, як зазначыў Міхаіл Марыніч, гэта прынцыповы момант. Нельга выключаць той факт, сказаў ён, што выпадак дыскрэдытацыі прафсаюзу на МАЗе знаходзіцца ў адным шэрагу з падзеямі на Трактарным заводзе і зьяўляецца элементам прадуманай палітыкі ўладных структураў ў змаганьні з незалежным прасаюзным рухам у працоўных калектывах.

Самае папулярнае
1