20 хвілінаў спатрэбілася дэпутатам «палаты прадстаўнікоў», каб прыняць такі законапраект аб выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў, які ўжо да выбараў адсякае ўдзел у іх прадстаўнікоў апазыцыі. Напярэдадні сёньняшняга абмеркаваньня законапраекту ў другім чытаньні Аляксандар Лукашэнка прыняў старшыню Цэнтарвыбаркаму Лідзію Ярмошыну. Справа ў тым, што дэпутаты «палаты» ўжо двойчы адхілялі законапраект. Адзін раз – у лістападзе, у першым чытаньні, другі раз – у мінулую пятніцу, у другім чытаньні. Спрэчкі ўсчаліся з-за нормы яўкі выбаршчыкаў, пры якой выбары лічацца сапраўднымі. Дэпутаты настойвалі на тым, каб 50%-ная норма была напалову зьменшаная, бо ўдзел у выбарах лічыцца свабодным і неабавязковым – таму набраць 50% вельмі цяжка і выбары могуць адбывацца бясконца з-за нізкай яўкі выбаршчыкаў. Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына, спасылаючыся на думку Аляксандра Лукашэнкі, не пагадзілася з дэпутатамі – маўляў, толькі тая ўлада можа лічыць сябе сапраўды моцнай, якая мае падтрымку большасьці насельніцтва. У мінулую пятніцу дэпутаты пагадзіліся зь 50%-най нормай яўкі выбаршчыкаў у першым туры, але адстойвалі 25%-ную ў другім. Канчатковае рашэньне што да спрэчнага артыкулу было адкладзенае на сёньня, 15 сьнежня. Таму й прыняў напярэдадні Аляксандар Лукашэнка старшыню ЦВК Лідзію Ярмошыну, каб выпрацаваць узгодненую пазыцыю на гэты конт, а дакладней – каб давесьці сваю. А яна ў тым, што ён пагадзіўся зьнізіць парог яўкі выбаршчыкаў у другім туры да 25%, але падкрэсьліў, што гэтая мера тычыцца толькі мясцовых выбараў, і ні ў якім выпадку не парлямэнцкіх або прэзыдэнцкіх. Акрамя таго Аляксандар Лукашэнка застаўся незадаволены вынікамі галасаваньня аб 33-ім артыкуле законапраекту, у якім сказана, што «асобы раней суджаныя, засуджанасьць якіх ня зьнятая і не скасаваная ва ўсталяваным законам парадку, ня маюць права вылучацца кандыдатамі ў дэпутаты». Прэзыдэнт запрапанаваў пашырыць гэтае абмежаваньне і на асобаў, якія прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасьці праз суд. У выпадку калі яно ня будзе падтрыманае дэпутатамі, Лукашэнка ўвядзе яго сваім дэкрэтам. Але дарэмна прэзыдэнт папярэджваў сваіх прызначэнцаў – ніводзін зь іх нават і не падумаў запярэчыць уголас, хоць 7 чалавек і прагаласавалі супраць прапановы прэзыдэнта. Тут жа прынялі і ўвесь законапраект у цэлым. Такім чынам, «заканадаўцы» ахвотна пагадзіліся з тым, каб на выбарах ні ў кога не было апанэнтаў з боку апазыцыі, бо менавіта яе прадстаўнікам шмат разоў прысуджаліся адміністрацыйныя пакараньні. Для мясцовых выбараў гэта, можа, і ня мае асаблівага значэньня, бо мясцовыя саветы сёньня не адыгрываюць хоць якой-небудзь значнай ролі ў жыцьці грамадзтва, а вось на парлямэнцкія й прэзыдэнцкія зробіцца значны ўплыў, бо ўсюды будуць абраныя людзі, якіх пажадае бачыць цяперашняя ўлада. Тым больш, што ў Законе аб выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў захавалася палажэньне пра тое, што выбарчыя камісіі фармуюцца выканкамамі і што выканкамы прымаюць удзел пры падліку галасоў. Закон жа аб выбарах у мясцовыя саветы зьяўляецца часткай выбарчага кодэксу краіны, які цяпер дапрацоўваецца ў «цэнтры законапраектнай дзейнасьці пры адміністрацыі прэзыдэнта». Галоўнае патрабаваньне, якое вылучыў да яго прэзыдэнт, такое: выбары ўсіх узроўняў павінны прайсьці паводле адных правілаў. Паводле якіх – цяпер ужо вядома дакладна.

Самае папулярнае
1