(эфір 14 жніўня 1999) Сёньняшні выпуск “Сымбалю Веры” адкрывае перадача Сяргея Абламейкі, прысьвечаная ўшанаваньню культа сьвятых у розных хрысьціянскіх цэрквах Беларусі. У перадачы бяруць удзел Апостальскі Візытатар для беларусаў айцец Аляксандар Надсан і намесьнік баптысцкага япіскапа Беларусі Віктар Круцько. Сёньня на зямлі йснуе вялікая колькасьць розных цэркваў, дактрыны якія вельмі розьняцца адна ад адной. Параўноўваць іх паміж сабой, улічваючы велізарную іх разнастайнасьць, вельмі цяжка. У такім выпадку, калі паўстае такая патрэба, лепш ўзяць нешта больш блізкае нам, беларусам. Гэтая больш блізкая Беларусі традыцыя, безумоўна, Хрысьціянства, Хрысьціянскія цэрквы. Нават, паміж імі йснуюць вялікія разыходжаньні. Здавалася б, да іх разыходжаньняў і ня варта было б прыцягваць увагу, але ёсьць сярод іх вельмі йстотныя, менавіта тыя, якія якраз і дазваляюць адрозьніваць іх адну ад адной. Да ліку такіх разыходжаньняў належыць, прыкладам, культ сьвятых. Культ Багародзіцы й сьвятых аб’ядноўвае Каталіцкую і Праваслаўную цэрквы, але адрозьнівае іх ад некаторых пратэстанцкіх цэркваў, якія маюць немалое распаўсюджаньне ў Беларусі, да прыкладу, Царквы эвангельскіх хрысьціян-баптыстаў ці “пяцідзесятнікаў”. Каталіцкая і Праваслаўная цэрквы ўважаюць сьвятых сваімі апекунамі на небе і адначасова жывымі ды актыўнымі сябрамі зямное Царквы. Іх прысутнасьць на зямлі, – пісаў некалі праваслаўны багаслоў айцец Сяргей Булгакаў, – звонку паданая ў абразах і рэліквіях, атачае нас як бы воблакам хвалы Божае, ды не аддзяляе нас ад Хрыста, але набліжае да Яго і злучае зь Ім. Сьвятыя, паводле разуменьня Праваслаўнае і Каталіцкае цэркваў, ня ёсьць пасярэднікамі паміж Богам і людзьмі, як гэта часта бачыцца пратэстантам, але зьяўляюцца нашымі сябрамі і памочнікамі ў нашай паслузе Богу і ў нашай зь ім еднасьці. Я папрасіў сёньня прадставіць пратэстанцкі пункт гледжаньня намесьніка баптысцкага япіскапа Беларусі й рэктара менскае баптысцкае сэмінарыі Віктара Круцько: (Круцько: ) “Безумоўна, мы ў такім сэнсе, як у Праваслаўнай ці Каталіцкай цэрквах, гэтак не ставімся да сьвятых і не ўшаноўваем людзей. Нашае жыцьцё і нашае разуменьне – гэта, па-першае, Ісус Хрыстос. Культ – гэта пакланеньне, гэта і ёсьць для нас Ісус Хрыстос. А ўшанаваньне ў тым пляне, каб браць прыклад са сьвятых людзей, якія былі ў гісторыі царквы, яшчэ да Ісуса Хрыста, дык мы аб іх прапаведуем. Напрыклад у Бібліі, у пасланьні да габрэяў, ёсьць цэлая глава, адзінаццатая, прысьвечаная сьвятым. Мы аб іх прапаведуем і бярэм зь іх прыклад, зь іх веры, зь іх сямейнага жыцьця і з таго, як яны давяраліся Богу. Вось такое ў нас ушанаваньне, а не ўшанаваньне іх як сьвятых, якія могуць прасіць за нас перад Богам і бараніць нас. Бо такому Біблія ня вучыць, дык і мы гэтым не займаемся. Так, безумоўна, пра іх памятаем. Вы ж ведаеце, што мы перажылі. Баптысцкія цэрквы больш за ўсіх перажылі ганеньні й зьнішчэньне, і ў нас, нажаль, вельмі шмат страчана. Да прыкладу, ёсьць імёны, але няма фатаграфіяў, бо ўсё зьнішчалася, цэрквы зачыняліся... Але тое, што ёсьць, не забываецца. Мы ўспамінаем іх імёны, ёсьць фатаграфіі некаторых, асабліва, калі адзначаем нейкія юбілеі. Вось нашая менская царква некалькі год таму адзначыла 90-годзьдзе. Мы згадвалі абсалютна ўсіх заснавальнікаў царквы і царкоўных служкаў, якія памёрлі за веру Хрыста або сядзелі ў турмах. Усё, што магчыма, мы робім. Зараз адкрытая сэмінарыя, і мы знайшлі там чалавека, які згадзіўся займацца гісторыяй нашага брацтва, і вернікаў і царкоўных служкаў. Ён паступова пачынае зьбіраць вядомыя на сёньня зьвесткі і дакумэнты. Таму, як людзей, зь якіх можна браць прыклад і дзякваць Богу за іх жыцьцё, мы памятаем ўсіх, каго толькі можам. Але ніколі мы ня вучым, што яны там на нябёсах могуць хадайнічаць за нас. Толькі Хрыстос наш заступнік, так вучыць Біблія. Вось такія ў нас адрозьненьні”. Вось такая пазыцыя Царквы эвангельскіх хрысьціян-баптыстаў. Трэба заўважыць, што ня ўсе пратэстанцкія цэрквы прытрымліваюцца такіх поглядаў. Як кажа мой наступны суразмоўца, Апостальскі Візытатар для беларусаў айцец Аляксандар Надсан, Англіканская царква ў Вялікай Брытаніі мае свой пантэён сьвятых і ўшаноўвае іх на манер каталікоў ці пратэстантаў. Айцец Аляксандар Надсан прадстаўляе погляд каталікоў на праблему ўшанаваньня сьвятых: (Абламейка: ) “Айцец Аляксандар, Каталіцкая царква ўшаноўвае сьвятых у адрозьненьне, прыкладам, ад пратэстанцкіх цэркваў. Якмя ёсьць біблейскія, тэалягічныя падставы гэтага ўшанаваньня? (Надсан: ) “Я б хацеў тут адразу дадаць, што ня толькі Каталіцкая царква ўшаноўвае сьвятых, але таксама і нашыя праваслаўныя браты, і нават некаторыя пратэстанты, Як, скажам, Англіканская царква тут у нас, у Вялікай Брытаніі. Звычай аддаваньня пашаны сьвятым ёсьць даволі пашыраным сярод хрысьціянскіх цэркваў. У адным з тарапароў, або малітваў у гонар сьвятога ў нашым абрадзе, гаворыцца “У табе, Ойча, верна захаваўся вобраз Божы. Узяўшы крыж, ты пайшоў усьлед за Хрыстом”. Дык, вось гэты вобраз Божы ёсьць у аснове сьвятасьці кожнага з нас. Бо сьвятасьць – гэта ёсьць неад’емны атрыбут ня толькі Бога. Пра іншыя рэчы: “сьвятыя” – мы гаворым, як пра нейкае адлюстраваньне, паколькі яны ня маюць аніякага дачыненьня да Бога. Як, скажам, пра рэчы – Царква сьвятая, ахвярнік сьвяты, прылады царкоўныя сьвятыя, іконы і гэтак далей. Яны ня ёсьць у сапраўднасьці сьвятымі, бо яны неажыўленыя істоты. Іншая справа – чалавек. Дзякуючы адкупленчай справе Госпада нашага Ісуса Хрыста, мы ўсе пакліканыя да ўсынаўленьня Божага, значыцца, да ўдзелу ў жыцьці Божым, а гэта, у сваю чаргу, азначае – да сьвятасьці. І вось гэты ўдзел у жыцьці Божым мы атрымліваем ужо тут, на зямлі праз дар Духа Сьвятога, які мы атрымліваем у Хрышчэньні. Вельмі цікава, што ў першых вякох Царквы ўсе хрысьціяне называлі сябе сьвятымі. Пачытайце, прыкладам, Дзяяньні Апосталаў ці лісты Сьвятога Паўла, – гэта была Царква сьвятых. У пэўным сэнсе – так. Усе, што атрымалі дар Духа Сьвятога, маюць ужо ў сабе зародак жыцьця Божага тут, на зямлі, у гэтым сэнсе яны ўжо ёсьць сьвятымі. Толькі тут, на зямлі, мы можам або здушыць гэтае Божае жыцьцё ў нас, або даць яму разьвіцца, расквітнець. І вось тыя, хто даў расквітнець гэтаму Божаму жыцьцю тут, на зямлі, гэта ёсьць сьвятыя людзі. Бог даў ім гэты дар Боскага жыцьця, Ён ужо тут, на зямлі, выявіўся, гэта была рэальнасьць. Яны жылі ўвесь час са сьвядомасьцю прысутнасьці Божай у іхным жыцьці. І яна была такая моцная, што яны лепш аддалі б сваё ўласнае жыцьцё тут на зямлі, чым адрачыся ад гэтага. Памятаеце, у адкрыцьці Сьвятога Яна, там ёсьць вельмі цікавы ўрывак у шостым разьдзеле: “І калі Агнец адкрыў пятую пячаць, я ўбачыў пад ахвярнікам душы пазабіваных за Слова Божае і за сьведчаньне, якое яны мелі”. Як бачыце, ужо тады ведалі, што душы тых, што аддалі жыцьцё за слова Божае і за сьведчаньне, яны былі пад ахвярнікам у небе, Агнец іх адчыняў. І вось гэта – ёсьць, між іншым, падстава першай пашаны да сьвятых. Гэта былі першыя мучанікі. Між іншым, у грэцкай мове мучанік – гэта ёсьць “маціс”, сьведка. Яны сваім жыцьцём на зямлі сьведчылі праўдзівасьць іхняе веры і ўпэўненасьць вечнага жыцьця. Ад гэтага яны не хацелі адрачыся нават пры мучэньнях і сьмерці зямной, бо для іх гэта быў пачатак жыцьця вечнага. Але вось цікавая рэч. Калі Царква разраслася і ўжо не было перасьледаў, у “Жыцьці Сьвятога Антона” напісана, што ён у часе апошніх перасьледваньняў прыйшоў у Александрыю, каб яго таксама зарыштавалі й забілі, каб стаць мучанікам. Але яму гэта не ўдалося. Дык ён вярнуўся ў пустыню і “кожны дзень там паміраў за Хрыста”. Ён памёр для гэтага жыцьця і жыў толькі для Хрыста. Вось такія людзі ёсьць сьвятымі. Сьвятыя – гэта тыя, для каго жыцьцё Божае, удзел у гэтым жыцьі, сталіся рэальнасьцю на зямлі. І цяпер яны жывуць з Богам разам. Яны ўжо дасягнулі той мэты, да якой мы толькі ідзем”. (Абламейка: ) “А што для каталікоў значыць сама супольнасьць сьвятых?” (Надсан: ) “Супольнасьць сьвятых для нас вельмі дарагая, бо яна паказвае што Царква Сьвятая расьцягваецца. Яна ня толькі тут на зямлі, але йдзе далей, на неба, яна абыймае нас усіх, і тых, што яшчэ тут жывуць, якія ідуць да мэты, і тых, якія ўжо асягнулі мэту. Вось тыя, хто асягнуў мэту – гэта ёсьць сьвятыя. Для нас гэта ёсьць вялікая пацеха й добры прыклад. Яны ж людзі такія самыя, як і мы. Бог паказвае, што мы таксама йдзем да гэтае мэты, што нашыя браты й сёстры дасягнулі тае мэты. З Божай дапамогаю, безумоўна. Яны ёсьць нашыя прыяцелі. Як людзі, яны нас вельмі добра разумеюць. І чаму ж, калі іх душы стаяць перад абліччам Божым, мы ня можам прасіць іх, каб яны памаліліся й за нас? Чаму ж мы павінны сябе абядняць? Часам мы просім прыяцеля тут, ідзі, маўляў, заступіся за мяне. Дык чаму не папрасіць іх? Чаму не? Бог паслухае і зробіць як хоча. У нас увесь час ёсьць сувязь паміж імі і намі. Мы сьведчым, што Яны жывуць у Богу, што Яны дайшлі да той мэты жыцьця вечнага з Богам, да якога мы Яшчэ йдзем. Яны нашыя прыяцелі, яны стварэньні, яны ня ёсьць Богі, і таму, калі мы аддаем пашану сьвятым, гэта ня тое самае, што аддаваць пашану Богу. Бог ёсьць адзіны. Гэта было б дрэнна і ня слушна. Іх мы любім, і шануем, і просім, Як прыяцеляў Божых. Я думаю, што мы, ушаноўваючы сьвятых, перадусім аддаем пашану Богу, які іх уславіў”. Да падрабязнага расповяду айца Аляксандра Надсана можна яшчэ дадаць, што нават і паміж Праваслаўнымі і Каталікамі йснуюць дробныя разыходжаньні, прыкладам, у працэсе кананізацыі сьвятых, але носяць яны пераважна тэхнічны характар. Працэс кананізацыі сьвятога ў Каталіцкай царкве сёньня як бы падзелены на дзьве фазы: спачатку беатыфікацыя, пасьля якой сьвятога пачынаюць шанаваць у пэўнай мяйсцовасьці, і далей кананізацыя, пасьля якой імя сьвятога заносіцца ў агульнацаркоўны каляндар. Але, паўтараю, гэтыя адрозьненьні носяць тэхнічны характар. Сяргей Абламейка, Прага

Самае папулярнае
1