Мінулымі выходнымі на Гомельшчыне прайшлі сустрэчы
кіраўнікоў беларускіх дэмакратычных арганізацыяў з актывістамі й выбаршчыкамі
рэгіёну. У Жлобін прыяжджаў Міхаіл Чыгір, у Рэчыцу й Мазыр — Анатоль Лябедзька
й Вячаслаў Сіўчык.
У Мазыры гарвыканкам сарваў заплянаваную на суботу сустрэчу месьцічаў
зь лідэрам Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатолем Лябедзькам ды намеснікам
кіраўніка БНФ Вячаславам Сіўчыкам.
На сустрэчу прыяжджалі таксама актывісты дэмакратычных суполак з Калінкавічаў,
Ельску й Лельчыцаў. Яна мусіла была прайсьці ў кінатэатры “Мір”. Дзеля
гэтага арганізатары выкупілі нават месцы, заплаціўшы агулам 25 000 рублёў.
Але за дзьве гадзіны да прызначанага часу кіраўнікоў кінатэатру выклікаў
да сябе ў гарвыканкам намесьнік старшыні Леанід Пісанік ды катэгарычна
забараніў даваць залю апазыцыянэрам. Супрацоўнікі кінатэатру вымушаныя
былі вярнуць грошы за квіткі.
Cтаршыня мазырскай суполкі АГП Леанід Арлоў распавёў, што ў гарадзкіх
уладаў прыжыўся стыль "не пушчаць!" Калі што робіцца, дык толькі з дазволу
гарвыканкаму й пад ягоным кантролем.
Удзельнікі сустрэчы змушаныя былі ад кінатэатру “Мір” накіравацца ў
процілеглы бок. Працягвае Ўладзімер Кацора.
(Кацора: ) "Каб пагутарыць зь людзьмі, нам прыйшлося пайсьці ў гарадзкі
парк на бераг Прыпяці. На сьвежым паветры й правялі сустрэчу".
Казімер Яноўскі, Мазыр
Самае папулярнае
1