Выйшаў 500-ы нумар гарадзенскай гарзэты "Пагоня".
Выданьне існуе амаль 9 гадоў, наклад мае большы за 7 000 асобнікаў.
Першы нумар "Пагоні" выйшаў 25 сакавіка 1992 году. Праз год газэта зрабілася
штотыднёвікам, пры канцы 1990-х пэўны час выходзіла двойчы на тыдзень.
Газэта мае на сваёй шапцы рыцара з нашага нацыянальнага герба, яна заўжды
была й ёсьць абаронцай беларускай ідэі, не спакусілася на кан'юнктуру,
не зрабілася дзьвюхмоўнай. А трымацца беларускамоўнай газэце, пагатоў па-за
сталіцай, цяжка.
У "Пагоні" ўвесь час працуе моладзь, студэнты. Сёньня газэту можна знайсьці
ў Інтэрнэце. "Пагоня" была і агульнабеларускай, і абласной. Зараз рэдакцыя
хоча вярнуцца да першапачатковай канцэпцыі, паводле якой газэта выдавалася
як рэгіянальны агляд: Вільня, Горадня, Беласток.
Гаворыць рэдактар газэты "Пагоня" Мікола Маркевіч:
(Маркевіч: ) "Нашымі рукамі, рукамі журналістаў пішацца гісторыя нашай
Беларусі. Я вельмі ганаруся тым, што гэта гісторыя пісалася журналістамі
"Пагоні" вельмі адказна, шчыра й сумленна.
Я веру ў тое, што мы будзем працаваць гэтак і надалей".
Сяргей Астраўцоў, Горадня
Самае папулярнае
1