Наш палітычны аглядальнік Валер Карбалевіч камэнтуе магчымыя прычыны
нечаканага адлёту А.Лукашэнкі з Масквы.
(Карбалевіч: ) “Хаця фармальнай падставай для візыту Лукашэнкі ў Маскву
было атрыманьне прэміі, ён заявіў у маскоўскім аэрапорце, што спадзяецца
на сустрэчы з маскоўскімі палітыкамі, зь якім не ўдалося сустрэцца раней.
У такім выпадку нават фармальная сустрэча з кім-небудзь з палітыкаў, паказаная
па тэлебачаньні, надавала б візыту іншую накіраванасьць – можна было б
тлумачыць гэтую паездку высокімі дзяржаўнымі інтарэсамі, а прэмія – гэта
толькі нагода. Але нешта не заладзілася. Ніводзін са значных палітыкаў
у Мавскве не пажадаў сустрэцца са славянскімі інтэгратарам, нават Алексі
ІІ.
У выніку аказалася, што кіраўнік суседняй дзяржавы прыехаў у суседнюю
краіну за дзяржаўны кошт з прыватным візытам. Прэмію, у рэшце рэшт, можна
было б прывезьці ў Менск на знак павагі да пасады Лукашэнкі ці пераслаць.
І сытуацыя выглядала недарэчна, асабліва ў год прэзыдэнцкіх выбараў. Лукашэнка
гэта зразумеў. У гэтай сувязі цікавая афіцыйная фармулёўка, якая тлумачыць
пасьпешны ад’зд з Масквы – “у сувязі з неадкладнымі дзяржаўнымі справамі”.
Яна як бы падкрэсьлівае, што ў Маскве ў яго былі зусім не дзяржаўныя справы”.
Гутарыла
Алена Радкевіч, Прага
Самае папулярнае
1