Сваю ацэнку Білу Клінтану дае намесьнік Старшыні Аб’яднанай грамадзянскай
партыі Аляксандар Дабравольскі…
(Дабравольскі: ) “Мне даводзілася двойчы спатыкацца з Прэзыдэнтам ЗША
Білам Клінтанам, але, безумоўна, ацаніць ягоную дзейнасьць на пасадзе прэзыдэнта
на падставе толькі гэтых сустрэчаў немагчыма. Я думаю, што вельмі істотна,
што ён адстойваў дэмакратычныя каштоўнасьці, і ў нашых спатканьнях гэта
гучала.
Ён заўсёды ацэньваў інфармацыю, якую атрымліваў, паводле яе адпаведнасьці
з тымі каштоўнасьцямі, за якія ён выступае. А навогул, ён быў прэзыдэнтам,
які праводзіў даволі эфэктыўную міжнародную палітыку, і ў адносінах да
Беларусі Амэрыка пад ягоным кіраўніцтвам заўсёды займала вельмі прынцыповую
і, я б так сказаў, маральную пазыцыю, таму што ЗША былі сярод самых першых
краінаў, якія заявілі, што Беларусь парушае дэмакратычныя нормы, і якія
выступалі за абарону правоў чалавека.
І менавіта тое, што Клінтан гэта рабіў ў адносінах да ўсіх краінаў сьвету
– пры ўсім тым, што некаторыя моманты ў янгонай дзейнасьці шмат каму здаюцца
спрэчнымі, - мне здаецца, у гэтым палягае цэльнасьць і прынцыповасьць амэрыканскай
палітыкі, і ў гэтым якраз і ёсьць эфэктыўнасьць замежнай палітыкі ЗША”.
Самае папулярнае
1