Былы прэм’ер-міністар Рэспублікі Беларусь Міхаіл Чыгір, які да суду
правёў некалькі месяцаў у турэмнай камэры, распавядае Радыё Свабода пра
арышт і ўмовы ўтрыманьня за кратамі…
Першае, што б я хацеў сказаць – гэта нізкі ўзровень, нават адсутнасьць
прававой культуры як у Беларусі, так і Расеі. Тое, што тычыцца майго арышту,
я павінен сказаць, што было выкарыстана зброя, мы былі затрымананыя ў момант
руху на аўтамабілі, шлях быў перакрыты іншым аўтамабілем. З таго аўтамабіля
выскачылі ўзброеныя людзі і скьіравалі свае ствалы на мяне і на кіроўцаў
аўтамабіля, у якім я ехаў.
Я ня думаю, што яны дапускалі магчымасьць, што я буду адстрэльвацца,
што я маю з сабой зброю, але ж вось такія паводзіны былі ў момант майго
арышту.
Яшчэ магу сказаць такі факт, які я ведаю дакладна. Калісьці ў Савецкім
Саюзе ў 1982 годзе была спроба апублікаваць кнігу Анжэлы Дэвіс. Яна ў гэтай
кнізе пісала аб тым, што ёй не дазвалялі трымаць у камэры (у 80-м годзе
прыблізна) каляровы тэлевізар, быў толькі чорна-белы.
Анжэлу Дэвіс прасілі, а гэта права аўтара, каб яна гэты выпадак апусьціла.
Вы ведаеце, зь ёй доўга гутарылі, яна так нічога і не зразумела, што ад
яе хочуць і чаму ня хочуць з такім фактам друкаваць кнігу ў Савецкім Саюзе.
Камэра ў мяне, павінен сказаць, ня вельмі густа заселеная. У камэры
трымалі 4 чалавекі, але ложкі былі ў 2 ярусы. Потым месяцы праз тры-чатыры
мяне перавялі ў больш свабодную камэру, там таксама былі 4 чалавекі, але
ўжо ложкі былі на адным узроўні. Камэра па плошчы была большая.
Я павінен сказаць, самае страшнае гэта тое, што на вокнах “валадаркі”
былі “расьнічкі” – вельмі груба сплаўленыя стальныя пласьціны, якія навараныя
на вокны па-за кратамі. Яны вельмі стрымліваюць доступ дзённага сьвятла
і сонца. Калі на двары цёплае надвор’е, вядома ж, можаце сабе ўявіць: сядзяць
асуджаныя, а ўсе сьцены “плачуць”. Усе разьдзяваюцца, бо вельмі горача,
кандэнсат зьбіраецца на сьценах і са сьценаў сьцякае на падлогу, якая зробленая
з бэтону.
Я павінен сказаць, што гэта вельмі страшна. Хворы чалавек, які туды
патрапляе, будзе хварэць і шанцаў у яго выжыць там вельмі-вельмі мала...
Гаварыў Міхаіл Чыгір
Самае папулярнае
1