(эфір 13 студзеня)
Аналіз галоўных палітычных падзеяў мінулага тыдня нашага палітычнага аглядальніка Валера Карбалевіча… Мы можам канстатаваць, што палітычная сытуацыя ў краіне абвастрылася. Да прэзыдэнцкіх выбараў яшчэ шмат месяцаў, але палітычная барацьба паміж рознымі палітычнымі сіламі становіцца больш жорсткай і вострай. Абвастрае гэтую сытуацыю ўлада. Калі казаць пра сытуацыю барацьбы з апазыцыйнымі сіламі ўлады, то ў першую чаргу мы павінныя адзначыць арышт маёмасьці друкарні “Мэджык”. Працэс ідзе ў рамках той “зачысткі” перад прэзыдэнцкімі выбарамі. Задача ў тым, каб “падвесіць” гэтую друкарню і газэты пад пагрозу закрыцьця. Як вядома, пагроза бывае больш эфэктыўнай, чым яе выкананьне. На мой погляд, дастаткова важнай была заява Міністэрства юстыцыі аб тым, што Фэдэрацыя прафсаюзаў Беларусі ня мае права вылучаць кандыдата ў прэзыдэнты. Гэтая заява была не юрыдычная, а палітычная. У адапаведнасьці з законам вылучаць кандыдата ў прэзыдэнты мае права толькі 100 тысячаў грамадзянаў, якія паставяць подпісы ў падтрымку таго ці іншага кандыдата. Гэтага права ня маюць партыі, прафсаюзы, няўрадавыя арганізацыі, працоўныя калектывы. Калі нехта так вылучыў, то ніякага юрыдычнага наступства гэта ня мае. Таму заява гэтага міністэрства ў гэтым кантэксьце ня мае юрыдычнага сэнсу. Гэта заява чыста палітычная – спробы запужаць Фэдэрацыю прафсаюзаў Беларусі, прафсаюзных функцыянэраў, каб яны не спрабавалі пачаць палітычную барацьбу ў ходзе прэзыдэнцкіх выбараў. На мінулым тыдні зьявіўся сэнсацыйны артыкул у газэце “Наша Свабода” з мэдычным заключэньнем аб хваробе Аляксандра Лукашэнкі. Гэта таксама сьведчыць, што палітычная барацьба абвастраецца. Гэта дастаткова сьмелая акцыя газэты. Я думаю, што наступствы для газэты будуць дастаткова драматычныя. Я спадзяюся, што ва ўладаў хопіць розуму не распачынаць крымінальнай справы супраць газэты паводле артыкулу за абразу і паклёп на прэзыдэнта. Таму што ў гэтым выпадку ў судзе прыдзецца даказваць, што Лукашэнка сапраўды здаровы. Важнай падзеяй тыдня быў канфлікт паміж Беларусьсю і Злучанымі Штатамі Амэрыкі, зьвязаны з амбасадарам ЗША Майклам Козакам. Дзеяньні беларускіх уладаў – гэта сьведчаньне тых псыхалягічных комплексаў, якія існуюць у Лукашэнкі ў дачыненьні да ЗША. Лукашэнка зараз спрабуе адпомсьціць за ўсе тыя дзеяньні, якія, як ён лічыць, рабілі Злучаныя Штаты ў дачыненьні да Беларусі і асабіста яго. Успомнім Саміт Тысячагодзьдзя, калі Лукашэнка ня быў запрошаны на прыём прэзыдэнта Біла Клінтана. Зараз у Лукашэнкі зьявілася магчымасьць неяк такім чынам адпомсьціць вялікай дзяржаве. Лішне казаць, што для дзяржаўных інтарэсаў Беларусі гэта ня мае ніякага станоўчага значэньня. Хутчэй, наадварот. Валер Карбалевіч, Менск