Уладзімер Мулявін сьвяткуе 60-годзьдзе. Што праўда,
у музычна-культурніцкіх колах Беларусі з гэтае нагоды няма аніякіх публічных
імпрэзаў.
Спачатку плянаваўся вялікі канцэрт “Песьняроў” у менскім Палацы спорту.
Але сёньня ў Міністэрстве культуры мне выразна ніхто ня змог патлумачыць,
чаму ўсё ж гэты канцэрт не адбыўся. Мажліва, ён проста перанесены на больш
позьні час.
А можа, у Беларусі, дзе 30 гадоў таму расьцьвіла кветка таленту стваральніка
ды нязьменнага кіраўніка “Песьняроў”, аніякіх музычных імпрэзаў з нагоды
ягонага 60-годзьдзя й ня будзе. Як, дарэчы, і ўзнагародаў.
Чыноўнікі зь Міністэрства паведамілі, што яны павіншавалі Мулявіна адмысловай
тэлеграмай. І на сёньня гэта ўсё. Ходзяць, аднак, чуткі, што, мажліва,
Мулявіну дадуць ордэн Францыска Скарыны.
Але пакуль тое, візытоўка беларускага сьпеўнага мастацтва семідзясятых-васьмідзясятых
гадоў паедзе сьвяткаваць сваю асабістую круглую дату ды 30-годзьдзе ансамблю
ў Маскву. Там, у канцэртнай залі “Россия” 21 студзеня выступленьнем калектыву
завершацца афіцыйныя Дні беларускае культуры ў Расеі.
Уладзімер Мулявін будзе выступаць з новым складам беларускага дзяржаўнага
ансамблю “Песьняры”. Стары склад, як вядома, распаўся неўзабаве пасьля
апошняга знакавага выступу ў Белдзяржфілярмоніі ў 1991 годзе з праграмаю
на вершы Максіма Багдановіча, у якую ўваходзіла і “Песьняроўская” музычная
вэрсія “Пагоні”.
А пасьля таго, як зьехалі ў Амэрыку салісты Барткевіч ды Кашапараў,
усе спробы рэанімацыі былое гучнае славы ансамблю не давалі жаданага эфэкту.
Колькігадовы творчы крызыс закончыўся разьдзелам калектыву. І сёньня газэта
“ЛіМ” надрукавала адмысловае вітаньне Мулявіну з гэтай нагоды:
Мабыць, песьняй
“Песьняры”,
Як эстрадныя зубры,
Захмялілі слухача,
Што дваіцца
У вачах… Двайнікі — “Беларускія песьняры” — на маскоўскі юбілейны канцэрт не запрошаныя. Запрошаныя ж “Сябры” — з Анатолем Ярмоленкам, Ігар Лучанок (сам сабою) ды Міхаіл Фінберг зь Дзяржаўным канцэртным аркестрам Беларусі. А таксама зоркі савецкае расейскае эстрады: Ала Пугачова, Іосіф Кабзон ды іншыя. Будзе й неспадзяванка. Зьявяцца перад публікаю некаторыя былыя “Песьняроўцы”. Гэтак абяцаў у часе свайго леташняга прыезду на радзіму Леанід Барткевіч. Перад канцэртам у Маскве будзе закладзеная гэтак званая зорка Ўладзімера Мулявіна. Гэта будзе ўжо другая — пасьля Ігара Лучанка — зорка беларускае поп-музыкі ў сталіцы Расеі. Яе закладку фундуе маскоўская мэрыя. Усё гэта чакаецца, нагадаем, 21 студзеня ў Маскве. І да гэтых імпрэзаў сёньняшні імяніньнік цалюткі дзень, не адказваючы на тэлефанаваньні, рыхтаваўся ў сваёй менскай студыі. Валянціна Аксак, Менск