Гарадзенскія прадпрымальнікі падтрымалі агульнарэспубліканскую акцыю
пратэсту. Сёньня цалкам не працуе самы буйны рынак — "Паўднёвы", і рэчавая
частка рынку "Цэнтральны".
Акцыя таксама падтрыманая ў Лідзе і Ваўкавыску — пра гэта мне паведаміў
старшыня Рэспубліканскага страйкавага камітэту Валеры Леванеўскі, які жыве
ў Горадні. Зь яго словаў, тэкст дэкрэту аб упарадкаваньні і рэгуляваньні
дзейнасьці прадпрымальнікаў напярэдадні Новага году апублікаваны ня быў.
З гэтага, па папярэдніх зьвестках, вынікае, што ён не набывае моц з пачатку
студзеня, як гэта было абвешчана раней. Тым ня менш, як і плянавалася,
акцыя пратэсту прадпрымальнікаў працягнецца 5 дзён.
Валеры Леванеўскі гаворыць, што яны заклікаюць улады да сапраўднага
дыялёгу. Калі перамоваў ня будзе, прадпрымальнікі ў рэгіёнах гатовыя страйкаваць
цэлы месяц і нават болей. Крыху іншая сытуацыя ў сталіцы — там, са словаў
старшыні Страйкаму, належнай згуртаванасьці сярод прадпрымальнікаў няма.
Сяргей Астраўцоў, Горадня
Самае папулярнае
1