Выступаючы сёньня ў камітэце міжнародных справаў Кангрэсу ЗША на слуханьнях
у справе амэрыканска-расейскіх адносінаў, дзяржаўны сакратар ЗША Мадлен
Олбрайт пацьвердзіла заклапочанасьць ЗША тым, што яна назвала парушэньнем
канстытуцыі з боку Лукашэнкі, праведзенага ім роспуску парлямэнту, а таксама
падазрэньнем, што ён мае адносіны да зьнікненьня некалькіх вядомых апазыцыйных
дзеячоў.
Дзяржаўны сакратар ЗША зноў выказала занепакоенасьць
Злучаных Штатаў падзеямі ў Беларусі, у прыватнасьці тым, што Аляксандар
Лукашэнка разбурае дэмакратыю.
(Олбрайт: ) “Мы вельмі напружана працавалі ў Маскве і з нашымі саюзьнікамі,
каб запэўніць, што мы не падтрымліваем тое, што робіць рэжым Лукашэнкі.
Мы не плянуем пасылаць і папрасілі іх не пасылаць назіральнікаў на парлямэнцкія
выбары ў Беларусі, якія, як выглядае, ня будуць ані свабоднымі, ані справядлівымі”.
Олбрайт дадала, што шматлікія расейцы скептычна ставяцца да матываў
дзеяньняў Лукашэнкі, пры тым, што некаторыя зь іх падтрымліваюць расейска-беларускае
зьбліжэньне ў рамках саюзнага дагавору.
Самае папулярнае
1