Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня


У Сацыял-Дэмакратычнай “Народнае Грамадзе” насьпяваюць сур’ёзныя зьмены. Група сябраў ЦК БСДП, ня згодных з пазыцыяй старшыні Мікалая Статкевіча ў пытаньні ўдзелу ў выбарах накіравала ў нізавыя партыйныя структуры адмысловую заяву. У ёй сябраў партыі заклікаюць далучыцца да фракцыі, якая будзе трымацца прынцыпаў аб’яднанай апазыцыі.

Стварэньне ўнутрыпартыйнае фракцыі, ёсьць першым выпадкам у новай палітычнай гісторыі Беларусі. Да гэтага, ніводная партыя ня мела ў сваёй структуры фракцыяў. У заяве, накіраванай да абмеркаваньня ў суполкі “Народнае Грамады” яе аўтары Аляксей Кароль, Анатоль Сідарэвіч ды іншыя вядомыя палітыкі зьвяртаюць увагу сваіх калегаў, на тое, што ў апошні час у партыі зьявіліся нэгатыўныя тэндэнцыі. Гэта невыкананьне часткаю партыйнага кіраўніцтва рашэньняў Кангрэсу дэмакратычных сілаў, аўтарытарны стыль кіраваньня Міколы Статкевіча ды некаторыя іншыя праблемы.

Вось што паведаміў нашаму радыё адзін зь ініцыятараў стварэньня фракцыі, намесьнік старшыні БСДП “Народная Грамада” Аляксей Кароль:

(Кароль: ) “Фракцыя ствараецца, па-сутнасьці, не дзеля таго, каб выказаць нейкі асобны пункт погляду, а для таго, каб вызначыць агульны пункт погляду для дэмакратычных сілаў, найперш, пра няўдзел у выбарах. Бо тое рашэньне, якое было прынятае на пленуме ЦК аб юрыдычным няўдзеле пры фактычным удзеле, супярэчыць і рэзалюцыям чацьвертага зьезду БСДП НГ, і чацьвертага кангрэсу дэмакратычных сілаў. Але гэта толькі адзін з эпізодаў, які падштурхнуў да стварэньня фракцыі. Па сутнасьці, мэта фракцыі – замацаваць адзінства партыі, дамагчыся, каб прынцыпы сацыял-дэмакратыі сапраўды працавалі і былі асновай партыі. Бо вызначылася тэндэнцыя, якая пагражае разьвіцьцю партыі на аснове дэмакратычных прынцыпаў і сацыял-дэмакратычных каштоўнасьцяў. Маю на ўвазе спаўзаньне БСДП да аўтарытарных мэтадаў кіраваньня”.

(Карэспандэнт: ) “Ці будзеце Вы дамагацца адстаўкі цяперашняга кіраўніцтва партыі?”

(Кароль: ) “Не, стварэньне фракцыі ці не адзіны сродак дэмакратызацыі БСДП, і я думаю, гэта той выпадак, калі фракцыя выконвае аб’яднаўчую ролю, а ня быць меншасьцю ў партыі. Я думаю, тут яшчэ адно важнае, і ў заяве гэта падкрэсьленае – зрабіць усё магчымае, каб добрае імя партыі не выкарыстоўвалася ў інтарэсах кіруючага рэжыму, і каб пазыцыя яе асобных сябраў не была яблыкам разладу сярод сяброў дэмакратычнай апазыцыі”.

На пытаньні радыё Свабода адказваў намесьнік старшыні “Народнае Грамады” Аляксей Кароль.

Спадар Кароль таксама лічыць, што ініцыятыву стварэньня фракцыі падтрымае бальшыня сябраў БСДП.

А вось меркаваньне старшыні “Народнае Грамады” Міколы Статкевіча:

(Статкевіч: ) “Увесь час гавораць пра нейкую фракцыю, а ўнутры партыі мы яе ня бачылі і пра яе ня чулі. На жаль, некалькі арганізацыяў, а дакладней іх лідэраў, прынялі рашэньне ня ўдзельнічаць у барацьбе, і заўсёды, калі людзі застаюцца збоку, у іх узьнікаюць нейкія іншыя жаданьні па іншаму сябе праявіць. Але гэта іх права”.

Гаварыў Мікола Статкевіч.

Лідэр БСДП таксама паведаміў, што здымаць сваю кандыдатуру з выбараў з-за таго, што частка сяброў партыі не падзяляе ягоных поглядаў, ён намеру ня мае.

Альгерд Невяроўскі, Менск

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG